Hydac

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hydac
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаванне 1963
Размяшчэнне
Сайт hydac.com/de-de/start.ht…

HYDAC International — нямецкае вытворчае прадрыемства гідраўлічнага і фільтрацыйнага абсталявання. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Зульцбах (Саар)[1].

Вытворчыя магутнасці і філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства заснавана ў 1963 годзе і налічвае каля 6.000 працаўнікоў ва ўсіх краінах свету. Вытворчыя магутнасці знаходзяцца ў Зульцбаху (Заар), Геттэлборн, Ньюкірхэн, Саарбрукен і Дудвайлер. Прадпрыемства налічвае ў сваім распараджэнні 10 офісаў у Германіі, каля 40 філіялаў за мяжой і глабальную сетку збыта тавараў болей чым з 500 партнёрамі. Часткова размешчаны ўласная вытворчасць і аддзелы сэрвісу і збыту на рынках Азіі ў Індыі (1994), Сінгапуры (1995), Кітаі (1996), Японіі (1998), Паўднёвай Карэі (1999), Малайзіі (1999).

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

Падраздзяленні арганізацыі ствараліся альбо як спецыялізаваныя па вытворчасці азначанага віда прадукцыі часткі HYDAC International (назва пачынаецца з HYDAC), альбо станавіліся часткай кампаніі ў выніку зліцця (HYDROSAAR, NORDHYDRAULIC AB і QHP):

Германія[правіць | правіць зыходнік]

  • HYDAC Filter Systems GmbH, сістэмы абязводжвання і абсталяванне для анализу вадкасці;
  • HYDROSAAR GmbH, гідраўлічнае абсталяванне для горнай прамысловасці;
  • HYDAC System GmbH, гідраўлічныя агрэгаты і ўстаноўкі;
  • HYDAC Accessories GmbH, мацаванні і прыналежнасці;
  • HYDAC Cooling GmbH, сістэмы ахалоджвання;
  • HYDAC Technology GmbH, гідраўлічныя акумулятары;
  • HYDAC Electronic GmbH, электроніка і праграмнае забеспячэнне; 2008 год — HYDAC і TTControl аб’явілі аб стратэгічным партнерстве[2]
  • HYDAC Filtertechnik GmbH, фільтры і фільтравальныя элементы;
  • HYDAC Service GmbH, сэрвіс, мантаж і дыагностыка;
  • HYDAC Fluidtechnik GmbH, кампактная гідраўліка.

Швецыя[правіць | правіць зыходнік]

  • NordHydraulic AB, гідраўлічнае абсталяванне.

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

  • Quality Hydraulic Power Ltd (QHP), гідраўлічнае абсталяванне.

Даччыныя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

  • HYDAC Sp. z o.o. Заснавана ў 1992 годзе. Першапачаткова офіс знаходзіўся ў Вроцлаве. У 2001 годзе HYDAC Sp. z o.o. адчыняе прадстаўніцтва ў Маскве, Кіеве і Мінску. У 2004 годзе замест прадстаўніцтва ў Расіі ствараецца даччынае прадпрыемства ХЮДАК Інтэрнэшнл, якое мае статус Паўнамоцнага Прадстаўніка кампаніі HYDAC на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У тым жа годзе ў Мікалаве збудаваны ўласныя вытворчыя комплексы для стварэння гідраўлічных станцый і галоўны офіс HYDAC Sp. z o.o.

Сертыфікаты[правіць | правіць зыходнік]

ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. HYDAC ў свеце (бел.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 30 верасня 2011.
  2. Reuters.com: TTControl і HYDAC аб’яўляюць аб стратэгічным партнерстве (англ.).(недаступная спасылка)