Omut

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Omut» (Вір) — беларускі фольк-металёвы гурт, вылучаецца выкананнем некаторых песень на заходнепалескай мікрамове. Свой жанр вызначае як палескі фольк-метал.

Omut
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанр Фолькавы метал
Фольк
Гады 2004/2009 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Драгічын (20042009)
Мінск (2009 — нашы дні)
Мова песень беларуская
заходнепалескія гаворкі
Склад Алесь Максімовіч
Эльвіра Сцельмашук
Кірыл Гутавец
Вадзім Шэндэр
Лора Аляксандраўна
Юрый Казлоў
Вячаслаў Голік
vk.com/omut_band

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Максімовіч — спеў
  • Эльвіра Сцельмашук — спеў
  • Кірыл Гутавец — гітара
  • Вадзім Шэндэр — гітара
  • Лора Аляксандраўна — бас
  • Юрый Казлоў — баян
  • Вячаслаў Голік — барабаны

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Omut» быў створаны ў 2004 годзе ў горадзе Драгічын, што на Заходнім Палессі. Гурт выступіў некалькі разоў у родным горадзе, у жніўні 2006 года часова самараспусціўся.На працягу 2007 – 2009 гадоў музыкі збіраліся на некалькі адзінкавых рэпетыцый. Улетку 2009 года было вырашана аднавіць дзейнасць калектыву, але ўжо ў Мінску. У сакавіку 2010 года гурт выступае ўпершыню пасля аднаўлення.

У 2014 выходзіць дэбютны альбом гурту «Дзесяць шляхоў праз дрыгву».

У 2018 годзе прымае ўдзел у «Лютым фэсце». Увесну таго жа года выступае ўпершыню ў Маскве.

У 2019 годзе выходзіць міні-альбом «Лыхыj».

Меркаванні пра гурт[правіць | правіць зыходнік]

Алесь Таболіч (Znich):

На мой погляд, «Omut» адзін з моцных і пазыцыйных гуртоў, быў і ёсць, бо яго харызма і арыгінальнасьць дае свой цікавы і непаўторны густ. Гурт непадобны на іншыя. Вялікай і добрай навінай для мяне стала тое, што нарэшце гурт запісаў свой першы альбом. Вялікая iм падзяка за гэта! На жаль, ёсць гурты-старажылы, якія і дагэтуль не змаглі зрабіць хоць адзін альбом (ня буду казаць, менавіта хто). Але вы малайцы… Творчых поспехаў, і жадаю, каб вы выйшлі на эўрапейскія пляцоўкі, каб слава пра Беларускі метал і Фолк жыла заўсёды, бо менавіта Беларусь заняла пачэснае першае месца ў пантэоне гэтай сцэны на пост-“саўковай” прасторы!

Васіль Верабейчыкаў ( тады яшчэ Litvintroll):

Нячаста сустрэнеш гурт, які можна пазнаць з першых нот. Знайсьці асабістае гучаньне ў моры гуку — уражлівае дасягненьне ў наш час. У «Omut» гэта атрымалася.

Віталь Абрамовіч (Нейра Дзюбель, Gods Tower):

Адзін з асноўных плюсаў гурту «Omut» — даволі-такі цікавая і прафесійная музыка. Вельмі ўразіла вакалістка — энцыклапедыя народнай музыкі — гэта рэдкасць! І рэальна крута! З нагоды запісу альбому — асабіста ведаю велізарную колькасць гуртоў, якія запісваюць альбом і… кладуць яго на палічку побач з астатнімі… Так, цяпер можна вельмі якасна запісацца, але гэта не гарантуе таго, што ўсё для гурту складзецца ўдала. Пры гэтым грошай траціцца вельмі шмат. Таму галоўнае, каб у «Omut» усё атрымалася. У завяршэнне: Жыва і вельмі бадзёра! Поспехаў маладой і перспектыўнай камандзе!

Лявон Казакоў (Rokash):

А час-та, як аказваецца, ляціць… Ну вось і дачакаліся дэбютнага паўнафарматнага альбома ад гурту «Omut». Асабіста для мяне — гэта выдатны калядны падарунак ад добрых сяброў, з якімі мы крочым поплеч на працягу гадоў па цярністай сцяжыне беларускай музыкі. Чаго я чакаю ад альбома? Канешне ж шалёнага фолк-металічнага драйву, спалучанага з пяшчотай і лірыкай палескіх ды не толькі спеваў. Увогуле, як па мне, гэта і акрэслівае ментальнасць беларусаў – мы такія: калі спявуча-лірычныя, а калі і рыкнуць добра можам. У любым выпадку я вельмі рады таму, што альбом нарэшце пабачыць свет, і, спадзяюся, што з дзесяці шляхоў праз дрыгву кожны знойдзе свой, а можа і не адзін.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Дзесяць шляхоў праз дрыгву (2014)[правіць | правіць зыходнік]

Алесь пра альбом да яго выпуску:

Мы вельмі доўга разважалі над тым, якім павінен быць наш дэбютны альбом. Абмяркоўвалі, спрачаліся і нарэшце прыйшлі да адзінага правiльнага на наш погляд рашэння. Яго сутнасць ў тым, што наш першы альбом будзе своеасаблівай справаздачай, ён адзначыць сабой перыяд нашага станаўлення. На сённяшні дзень у нас гатовы добры матэрыял, але ён не можа быць змешчаны на адзін альбом цалкам, і для гэтага існуе шэраг прычын. Па-першае, матэрыялу занадта шмат, па-другое, больш познія творы даволі моцна адрозніваюцца ад тых, што патрапяць на альбом, як у музычным плане, гэтак і ў дачыненні лірыкі. Значную частку матэрыялу, у тым ліку новага, мы ўжо прадстаўлялі публіцы падчас сваіх выступаў, але, паверце, у нас у запасе нямала рэчаў, якія чакаюць свайго часу.

Вадзім пра альбом з таго жа интэрв'ю:

Я б дадаў, што новы матэрыял, які ў альбом не ўвойдзе, не проста вытрыманы некалькі ў іншым напрамку, ён сам па сабе больш цэльны, гэта тое, да чаго на дадзены момант у сваім развіцці прыйшоў «Omut», гэта мы сённяшнія. На першы ж альбом патрапяць песні, напісаныя ў розныя перыяды існавання гурта, таму, сапраўды, як сказаў Алесь, гэта своеасаблівая справаздача аб станаўленьні «Omut».

Потым Алесь дадаў:

Правільна, дэбютны альбом будзе складацца і з песень, напісаных адносна нядаўна, і тых, якія былі створаныя яшчэ ў 2004-2005 гг. Гэта песні, якія былі нашымі першымі спробамі, першымі ўдалымі крокамі наперад. Але, хоць яны ствараліся ў розны час на працягу амаль 10 год, альбом не будзе выглядаць стракатым, таму што кожная з яго песень з'яўляецца часткай і лагічным працягам іншай песні. Пра альбом і звязаныя з ім пытанні, напрыклад, яго канцэптуальны складнік, мы, калі ў вас будзе жаданне, абавязкова пагутарым пасля яго выхаду і абмяркуем усё больш разгорнута.

  1. Iорданская вода
  2. Вецер
  3. З крывёю ваўка
  4. Шэры гусі
  5. Пляскi
  6. Спявай, зямля
  7. Дрыгва
  8. Вясна
  9. Бранль (кавер на «Testamentum Terrae»)
  10. Гэй, спявай

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Лыхыj (2019)[правіць | правіць зыходнік]

Пра песню «Лыхыj» гурт распавёў наступнае:

Лыхыj – адна з самых важных і цяжкіх для «Omut» песень, бо распавядае пра цёмныя часы нашага жыцця. Пра тое, як цяжка змагацца з сабой і адзінотай, і пра тое, як цяжка губляць сяброў. Лыхыj – слова з нашай роднай палескай гаворкі – мае некалькі значэнняў: чорт ці д'ябал, альбо звычайны чалавек, які робіць надзвычайнае блага іншым. Або сабе.

На гэтую жа песню быў зроблены кліп, у якім выкарыстоўваліся ілюстрацыі з кнігі «Заклятыя скарбы» мастака Алекса Навіцкага.

  1. Intro (Уступ)
  2. Быць
  3. Гук i шаленства
  4. Сонца
  5. Лыхыj

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Не мае назвы (2014)
  • Дрыгва (2014)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]