PAL

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

PAL (паэтапна-зменная лінія, англ.: Phase-alternating line) — сістэма аналагавага каляровага тэлебачання, распрацаваная інжынерам нямецкай кампаніі «Telefunken» Вальтарам Брухам і прадстаўленая як стандарт тэлевізійнага вяшчання ў 1967 годзе.

Геаграфія распаўсюджвання па свеце[правіць | правіць зыходнік]

Стандарт тэлевяшчання па краінах (XX стагоддзе). PAL прадстаўлена сiнiм. NTSC зялёным i SECAM аранжавым.

Сістэма PAL з’яўляецца асноўнай сістэмай каляровага тэлебачання ў Еўропе (акрамя Францыі, Расіі, Беларусі і Украіны), Азіі, Аўстраліі і шэрагу краін Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Вострыя дыскусіі па выбары сістэмы каляровага тэлебачання ў вядучых краінах Заходняй Еўропы скончыліся на карысць сістэмы РАL — за ёй стаяў пятнаццацігадовы досвед вяшчання і вытворчасці апаратуры і тэлевізараў у ЗША, Японіі, Канадзе і іншых краінах па сістэме NTSC. Вядома, і тут не абыйшлося без палітыкі — калі некалькі пазней да выбару сістэмы каляровага тэлебачання рыхтавалася Італія, тагачасны прэзідэнт Францыі Ж. Пaмпiду адмыслова прыязджаў у Рым і выступаў у парламенце з заклікам «выявіць раманскую салідарнасць і прыняць французскую сістэму». Аднак Італія такой салідарнасці не выявіла і схілілася да сістэмы РАL.

Тэхнічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Як і ўсе аналагавыя тэлевізійныя стандарты, PAL з’яўляецца адаптаваным і сумяшчальным з больш старым манахромным (чорна-белым) тэлевяшчаннем. У адаптаваных аналагавых стандартах каляровага тэлевяшчання дадатковы сігнал колернасці перадаецца ў канцы спектру манахромнага тэлесігналу.

Як вядома, амаль любы колер, успрымальны зрокaм чалавека, можна скласці з трох іншых колераў. У выпадку каляровага тэлебачання гэтымі колерамі з’яўляюцца чырвоны (R), зялёны (G) і сіні (B). Такую колерную мадэль пазначаюць абрэвіятурай RGB. З-за перавагі ў сярэднестатыстычнай тэлевізійнай выяве зялёнага складніку колеру і для пазбягання залішняга кадавання ў якасці дадатковага сігналу колернасці выкарыстоўваюць рознасць R-Y і B-Y (Y — агульная яркасць манахромнага тэлесігналу). У сістэме PAL выкарыстаюць колерную мадэль YUV.

Абодва дадатковыя сігналы колернасці ў стандарце PAL перадаюцца адначасова ў квадратурнай мадуляцыі (разнавіднасць AM) з прыгнечанай паднясучай, тыповая частата паднясучай — 4433618,75 Гц (4,43 Мгц). Пры гэтым «чырвоны» колерна-рознасны сігнал паўтараецца ў наступным радку з паваротам фазы з частатой 15,625 кгц на 180 градусаў, дзякуючы чаму дэкодэр PAL цалкам ухіляе фазавыя памылкі (тыповыя для сістэмы NTSC). Дзеля ўхілення фазавай памылкі дэкодэр складае бягучы радок з папярэднім (з памяці). Пры складанні двух сігналаў узаемна знішчаюцца «чырвоныя» колерна-рознасныя кампаненты, бо іх знак змяніўся. Пры адыманні двух сігналаў узаемна знішчаюцца «сінія». Такім чынам, на выхадах суматара-адымальніка атрымліваюцца падзеленыя сігналы U і V, якія з’яўляюцца маштабна змененымі R-Y і B-Y.

У аналагавых тэлевізійных прыёмніках для запамінання колерна-рознаснага сігналу ад папярэдняга радка выкарыстоўваецца лінія затрымкі.

Такім чынам, аб’ектыўна, каляровая тэлевізійная выява ў стандарце PAL мае ў чатыры разы меншае разрозненне па вертыкалі, чым манахромная выява. Пагаршэнне не ў два, а ў чатыры разы адбываецца з-за празрадковай разгорткі, бо складаць прыходзіцца сігналы ад 1-га і 3-га радкоў (а не 1-га і 2-га). З гэтым можна змірыцца, бо разрозненне па гарызанталі ў колеры таксама ў чатыры разы менш з-за памяншэння паласы прапускання. Суб’ектыўна, у сілу большай адчувальнасці вока да яркаснага складніка, на сярэднестатыстычных выявах такое пагаршэнне амаль не прыкметна. Ужыванне лічбавай апрацоўкі сігнала яшчэ больш згладжвае гэты недахоп.

Ужыванне квадратурнай мадуляцыі з’яўляецца адметнай асаблівасцю PAL, якая адрознівае яго ад стандарту SECAM, паўтор колерна-рознасных сігналаў у проціфазе адрознівае яго ад NTSC, колерная мадэль YUV адрознівае ад усіх аналагавых сістэм.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]