Pink Floyd

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pink Floyd
Выява лагатыпа
«Pink Floyd» выконваюць «Dark Side of the Moon» у Эрлз-Корт 18 мая 1973 года.
«Pink Floyd» выконваюць «Dark Side of the Moon» у Эрлз-Корт 18 мая 1973 года.
Асноўная інфармацыя
Жанры прагрэсіўны рок[1], псіхадэлічны рок[1], арт-рок, спэйс-рок, блюз-рок, эксперыментальны рок[d][2], эйсід-рок[d][2] і прота-прог[d][2]
Гады 1965-1996
2005-2015
Краіна  Англія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мовы песень англійская
Лэйблы Tower Records[d][1], Harvest[d][1], Capitol Records[1], Columbia Records[1], EMI[1], Parlophone[1], Columbia Graphophone Co. Ltd.[d], Sony Music Entertainment і Warner Music Group
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Сід Барэт
Нік Мэйсан
Роджэр Уотэрс
Рычард Райт
Дэвід Гілмар
Боб Клоўз
pinkfloyd.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.

Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».

У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».

14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[3]

8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up!  (англ.)» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка  (укр.)[4].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]