Pinus contorta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pinus contorta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinus contorta Douglas ex Loudon, 1838

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183327
NCBI  3339
EOL  1061758
IPNI  30000492-2
TPL  kew-2561967

Pinus contorta — від роду хвоя сямейства хваёвых.

Распаўсюджанне, экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Краіны распаўсюджвання: Канада (Альберта, Брытанская Калумбія, Саскачэван, Юкан); Мексіка (Ніжняя Каліфорнія); ЗША (Аляска, Паўднёвая Дакота). Хоць берагавыя папуляцыі растуць у асноўным паміж узроўнем мора і 610 м, кантынентальныя папуляцыі знаходзіцца ад 490 да 3660 м. Колькасць ападкаў вагаецца ад 250 мм да 5000 мм уздоўж узбярэжжа. Расце на добра дрэнаваных глебах разам з іншымі відамі роду хвоя, а таксама піхтай і дугласіяй.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шчыльнасць драўніны: 0.38 г/см³. Гэта куст або дрэва да 50 м вышынёй і 90 см дыяметрам на ўзроўні грудзей, ствол можа быць як прамым, так і кручаным. Кара ад карычняватага да шэра- або чырвона-карычневага колеру, ад пласціністай да барознавай, рознай таўшчыні як паміж так і ўнутры папуляцый. Галіны грубыя, ад памяранцавага да чырвона-карычневага колеру, пры старэнні становяцца цёмна-карычневымі. Іголкі ад жоўта-зялёнага да цёмна-зялёнага колеру, па 2 у пучку, захоўваюцца 3-8 гадоў, 2-8 см даўжынёй, кручаныя. Пылковыя шышкі эліпсоідна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-15 мм, памяранцава-чырвоныя. Насенныя шышкі зменна асіметрычныя, яйкападобныя або наогул шарападобныя, калі адкрыты, (2 -) 3-6 (-7.5) см даўжынёй, ад колеру загару да цёмна-чырвона-карычневага, бліскучыя. Насенне сціснутае, зваротнаяйкападобнае; цела каля 5 мм даўжынёй, чорнае (бясплоднае насенне часта ад страката бледнага да чырвона-карычневага), крыло 10-14 мм. 2n = 24.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

contorta — Узбярэжжа Ціхага акіяна, ад паўднёвай Аляскі да Каліфорніі.

Іголкі 2-7 см × 0,7-0,9 (-1,1) мм, цёмна-зялёныя; спелы ствол з відавочна барознавай карой; насенныя шышкі моцна асіметрычныя, моцна загнутыя.

latifolia — Скалістыя горы, ад ракі Юкан да ракі Каларада.

Іголкі (4 -) 5-8 см × (0,7 -) 1-2 (-3) мм, жоўта-зялёныя; спелы ствол з карой без відавочных барознаў; насенныя шышкі асіметрычныя, загнутыя да часу выкіду насення. Асноўныя галіны ў асноўным гарызантальныя.

murrayana (Хвоя Мурэя[1]) — Каскадныя горы, Сьера-Невада, паўднёвы Вашынгтон да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія.

Іголкі (4 -) 5-8 см × (0,7 -) 1-2 (-3) мм, жоўта-зялёныя; спелы ствол з карой без відавочных барознаў; насенныя шышкі амаль сіметрычныя. Асноўныя галіны ўзыходныя на канцах.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Хвоя з'яўляецца адной з асноўных крыніц драўніны ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі.

Пагрозы і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Караеды і змены ў частаце пажараў могуць быць лакальнымі праблемамі. Від прысутнічае ў многіх ахоўных тэрыторыях па ўсім арэалу.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pinus murrayana Balf.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]