Red Hot Chili Peppers

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Red Hot Chili Peppers
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, фанк-рок[1], джаз-ф’южн[d][2][3][…], класічны рок[d][4][5], рок-музыка[6][7][…], панк-рок, Полька, псіхадэлічны рок, джаз-фанк[d], метал[8][9][…], ска[d], фанк-метал[d], хард-рок[10], рэгі, рэп-рок, альтэрнатыўны метал[11], металкор і пост-хардкор[d]
Гады 1983 — нашы дні
Краіна  ЗША
Горад Лос-Анджэлес
Адкуль Лос-Анджэлес
Мова песень Англійская
Лэйблы EMI, Warner Music Group, EMI Records[d], Warner Bros. Records[d] і Capitol Records
Склад
redhotchilipeppers.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Red Hot Chili Peppers» (бел.: Чырвоныя вострыя перцы чылі) — рок-гурт з ЗША, заснаваны ў 1983 годзе ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія. Штат Каліфорнія ўспамінаецца ў мностве іх песень. Музычны стыль гурта пабудаваны на сумесі традыцыйнага фанка, альтэрнатыўнага року, панку і іншых музычных жанраў. Ва ўсім свеце прададзена больш за 80 мільёнаў копій іх альбомаў. Паводле версіі VH1 «100 Greatest Artists of Hard Rock» занялі 30-е месца. 14 красавіка 2012 года гурт быў уключаны ў Зал славы рок-н-рола. Гурт заняў трэцяе месца ў сімвалічным спісе «Найлепшыя выканаўцы за 10 гадоў скроблінга» сайту Last.fm.

«Red Hot Chili Peppers» запісалі 10 студыйных альбомаў. Першыя запісы былі даволі непаспяховымі, у той час гурт іграў сумесь року і фанку. Склад гурта мяняўся шмат разоў, аднак Кідзіс і Флі былі ў гурце з пачатку яго існавання і ніколі не пакідалі яго. Фрусчантэ і Сміт далучыліся ў 1989 годзе, неўзабаве выйшаў паспяховы альбом «Mother's Milk». Гэты быў першы альбом гурта, які трапіў у музычны чарт «Billboard». Пакуль «Red Hot Chili Peppers» былі ў турнэ 1992 года, пасля выхаду свайго пятага альбома «Blood Sugar Sex Magik», Фрусчантэ пакінуў гурт з-за наркатычнай залежнасці.

Дэйв Навара стаў гітарыстам гурта пасля зыходу Фрусчантэ. Навара не надта добра ладзіў з іншымі членамі гурта. Удзельнікі гурта папрасілі Навара пакінуць гурт у 1998 годзе, пасля аднаго альбома, які быў названы «One Hot Minute». У гэты час Фрусчантэ ствараў сольныя альбомы. Ён цярпеў ад гераінавай залежнасці. Калі Фрусчантэ стаў адчуваць сябе лепш, Флі прапанаваў яму вярнуцца ў гурт і Фрусчантэ згадзіўся. Наступны альбом гурта, «Californication», стаў адным з іх самых папулярных запісаў. «Red Hot Chili Peppers» працягвалі працаваць і ў 2002 годзе выпусцілі наступны альбом, «By the Way», які таксама меў поспех. Пасля гэтага гурт адправіўся ў сусветнае турнэ, а таксама выпусціў дыск лепшых песень. Вярнуўшыся, «Red Hot Chili Peppers» запісалі двайны альбом «Stadium Arcadium», які складаўся з 28 песень. Праз некаторы час гурт быў прымушаны спыніць сваю дзейнасць з-за таго што Фрусчантэ зноў пакінуў RHCP дзеля ўласнай творчасці. У 2009 годзе яму на змену прыйшоў Джош Клінгофер, сябар Фрусчантэ. З ім гурт выпусціў альбом «I’m with You», а таксама 17 бісайдаў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]