Svet Boogie Band

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Svet Boogie Band
Жанр Блюз-рок
Гады 2003-2008
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Склад Святаслаў Хадановіч (Svet)
Аляксей Шыловіч (Al)
Сяргей Катляроў
Арцём Гаўрушын

Svet Boogie Band беларускі блюз-бэнд. Заснаваны ў 2003 годзе Святаславам Хадановічам (Svet). Спыніў сваё існаванне ў 2008 годзе, у сувязі са смерцю заснавальніка групы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковая назва калектыва — «Svet & Al Boogie Band» (да чэрвеня 2004 года)[1].

У 2004 годзе Сяргея Катлярова замяніў Аляксей Золатаў (ударныя), Аляксея Шыловіча замяніў Арцемій Крычэўскі. У 2005 годзе Крычэўскага замяніў Зміцер Гаўрылік, Арцёма Гаўрушына — Ціхан Золатаў (бас). У 2006 годзе Гаўрыліка замяніў Аляксей Шыловіч, які вярнуўся у калектыў.

Група гастралявала па Францыі, Польшчы, Чэхіі, часта выступала ў маскоўскіх джазавых і блюзавых клубах.

У верасні 2008 года ў ДТЗ загінуў лідар калектыва Святаслаў Хадановіч, яму было 28 гадоў.

У 2012 годзе выйшаў двухсерыйны дакументальны фільм «SVET» пра музыку Святаслава Хадановіча[2].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — «Happy With The Boogie» (альбом, CD)
  • 2004 — «Live At JVL Art Club» (Live, DVD/CD)
  • 2005 — «Nothing But Love» (альбом, CD)
  • 2007 — «Goin' 2 London» (сінгл, CD)
  • 2008 — «Live» (Live, DVD)

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Д. Безкоровайный. Svet Boogie Band. Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2014. Праверана 9 кастрычніка 2013.
  2. Elena Tsahelskaya. фильм SVET серия 1 (22 красавіка 2015). Праверана 21 ліпеня 2016.