Іаган Матэус Бехштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Матэус Бехштэйн
ням.: Johann Matthäus Bechstein
Дата нараджэння 11 ліпеня 1757(1757-07-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1822(1822-02-23) (64 гады) ці 1822[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, арнітолаг, натураліст, батанік, выкладчык універсітэта, пісьменнік, энтамолаг, лесавод
Навуковая сфера заолаг, арнітолаг, батанік
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Bechstein».

Іаган Матэус Бехштэйн (ням.: Johann Matthäus Bechstein; 11 ліпеня 1757, Вальтэрсгаўзен — 23 лютага 1822) — арнітолаг, заолаг, батанік і ляснічы, нарадзіўся ў герцагстве Гота, наведваў гімназію ў Гоце, а затым вывучаў багаслоўе ў Іене; у 1785 годзе Бехштэйн стаў выкладаць прыродазнаўства і матэматыку ў Зальцманаўскім інстытуце (ням.: Salzmannschule Schnepfenthal) у прыгарадзе Вальтэрсгаўзена.

Упершыню звярнуў на сябе ўвагу сачыненнем: «Gemeinnützige Naturgeschichte Deutschlands» (4 тома, Лейпцыг, 1789—1795; 2-е выд., 1801—1809).

З прычыны таго, што прапанаваны ім у 1791 годзе герцагу Гоцкаму план навучальнай установы для выкладання лесазнаўства не быў прыняты, ён у 1794 годзе сам заснаваў такую навучальную ўстанову ў маёнтку Кемнат каля Вальтэрсгаўзена. У той жа час ён заснаваў лясное і паляўнічае таварыства, якое выдавала свае цыдулкі (Annalen) і часопіс «Дыяна». Нягледзячы на тое, што навучальная ўстанова яго было выдатна арганізавана, Бехштэйн не мог атрымаць ад урада ніякай падтрымкі для яе і таму прыняў прапанову заняць месца дырэктара ў зноў заснаванай Мейнінгенскай лясной акадэміі. Сярод прадметаў яго цікавасці была і акварыумістыка. Бехштэйн трымаў у навуковых мэтах вялікую колькасць рыб і земнаводных.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З яго шматлікіх сачыненняў заслугоўваюць асаблівай увагі:

  • «Forstinsectologie» (3 т., Гота, 1818);
  • «Forstbotanik» (Эрфурт, 1810; 5 выд. Белена, 1841—1842)
  • и особенно «Forst— und Jagdwissenschaft nach allen ihren Theilen» (5 томаў, Эрфурт, 1818—1821), якое было працягнута Лаўрапам;
  • «Abbildungen naturhistorischer Gegenstände» (8 томаў, Лейпцыг, 1783—1810, 2 выд. у 6 тамах, 1816—1823)
  • «Naturgeschichte der Hof- und Stubenvögel» (5 выданне Бергэ, Лейпцыг, 1870 год). См. L. Bechstein, «Johann Matth. Bech. und die Forstakademie Dreissigacker» (Мейнінген, 1855).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Johann Matthäus Bechstein // NUKAT — 2002.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]