Іанізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энергія іанізацыі некаторых чыстых хімічных элементаў. На піках знаходзяцца інертныя газы.

Іанізацыя — эндатэрмічны працэс утварэння іонаў з нейтральных атамаў або малекул.

Станоўча зараджаны іон утвараецца, калі электрон у атаме або малекуле атрымлівае дастатковую энергію для пераадолення патэнцыйнага бар’ера, роўную іанізацыйнаму патэнцыялу. Адмоўна зараджаны іон, наадварот, утвараецца пры захопе дадатковага электрона атамам з вызваленнем энергіі.

Прынята адрозніваць іанізацыю двух тыпаў — паслядоўную (класічную) і квантавую, якая не падпарадкоўваецца некаторым законам класічнай фізікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2