Ібрагім Бубакар Кейта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібрагім Бубакар Кейта
фр.: Ibrahim Boubacar Keïta
5-ы прэзідэнт Малі[d]
4 верасня 2013 — 18 жніўня 2020
Папярэднік Dioncounda Traoré[d]
Пераемнік Асімі Гаіта
6-ы Прэм’ер-міністр Малі[d]
4 лютага 1994 — 15 лютага 2000
Папярэднік Abdoulaye Sékou Sow[d]
Пераемнік Mandé Sidibé[d]
President of the National Assembly[d]
16 верасня 2002 — 3 верасня 2007
Папярэднік Alioune Nouhoum Diallo[d]
Пераемнік Dioncounda Traoré[d]

Нараджэнне 29 студзеня 1945(1945-01-29)[1][2]
Смерць 16 студзеня 2022(2022-01-16)[3] (76 гадоў)
Жонка Keïta Aminata Maiga[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
National Order of the Ivory Coast Grand Cross of the National Order of Mali Order of the Republic of Serbia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ібрагім Бубакар Кейта (фр.: Ibrahim Boubacar Keïta; 29 студзеня 1945, Куціяла, Французскі Судан — 16 студзеня 2022) — малійскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Малі (1994—2000). У 2013 годзе абраны прэзідэнтам краіны. У 2020 годзе на фоне пратэстаў і ваеннага бунту падаў у адстаўку

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 студзеня 1945 года ў Французскім Судане (цяпер Малі). Пасля заканчэння ліцэя ў Парыжы, затым у Бамако, вучыўся ў сталіцы Сенегала Дакары, затым у сталіцы былой метраполіі Парыжы. З’яўляўся прафесарам паліталогіі і гісторыі.

Спачатку працаваў у фондзе развіцця ў Малі ад ЕС. Супрацоўнічаў у грамадскіх арганізацыях у Малі, Нігеры і Буркіна-Фасо.

У канцы 1980-х гадоў стаў членам сацыялістычнай партыі Малі і ўзначаліў перадвыбарны штаб кандыдата ў прэзідэнты Альфа Умара Канарэ. Канарэ быў абраны прэзідэнтам і неўзабаве ў 1994 г. прызначыў Кейта кіраўніком урада. У гэтым жа годзе Кейта стаў лідарам партыі і займаў гэты пост да 1999 года. У канцы стагоддзя ён стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. 15 лютага 2000 года вызвалены ад пасады Прэм’ер-міністра Малі. На наступны год Ібрагім Бубакар Кейта пакінуў сацыялістычную партыю Малі. Ён арганізаваў і ўзначаліў новую партыю «Аб’яднанне ў імя Малі».

16 верасня 2002 года Кейта быў абраны спікерам парламента Малі.

Памёр 16 студзеня 2022 года[5].

Зноскі

  1. Ibrahim Boubacar Keita // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ibrahim Boubacar Keita // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mali : décès de l'ancien président Ibrahim Boubacar Keïta // France 24 website — 2022. Праверана 16 студзеня 2022.
  4. https://www.lefigaro.fr/international/mali-l-ancien-president-ibrahim-boubacar-keita-est-mort-20220116 Праверана 16 студзеня 2022.
  5. Mali : décès de l’ancien président Ibrahim Boubacar Keïta