Іван Ільіч Акаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Ільіч Акаловіч
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1922(1922-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1989(1989-10-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431946
Званне
Малодшы сяржант
Малодшы сяржант
гвардыі малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Іван Ільіч Акаловіч (15 чэрвеня 1922 — 13 кастрычніка 1989) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення аўтаматчыкаў 77-га гвардзейскага цяжкага танкавага палка (28-я армія, 3-і Беларускі фронт), гвардыі малодшы сяржант. Адзін з 29 поўных кавалераў, узнагароджаных чатырма ордэнамі Славы (двума ордэнамі Славы 3-й ступені).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета ССР Беларусі[1] у шматдзетнай сям’і рабочага. Беларус па нацыянальнасці. У 1937 годзе скончыў школу № 2. Атрымаў спецыяльнасць слесара-паравозніка ў чыгуначным вучылішчы горада Ніжняудінска. Скончыў школу ФЗУ ў горадзе Іркуцк. Працаваў у Ахоцкім Перавозе, Іныкчанскім прыіскавым упраўленні Якуціі, у геолагаразведцы Алах-Юньскага прыіскавага ўпраўлення Якуціі.

У Чырвоную Армію прызваны 23 сакавіка 1943 года Алах-Юньскім райваенкаматам Якуцкай АССР. У баях Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года.

Разведчык 36-га асобнага танкавага палка (3-я армія, 1-й Беларускі фронт) чырвонаармеец Іван Акаловіч у баях каля вёсак Канапліцы, Пятроўка, Фалевічы, Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў перыяд 24-26 чэрвеня 1944 года ліквідаваў траіх і паланіў двух варожых салдат, вынес параненага афіцэра з палаючага танка. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 20 ліпеня 1944 года чырвонаармеец Акаловіч Іван Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2]. 15 снежня 1944 года узнагароджаны яшчэ адным ордэнам Славы 3-й ступені.

Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў 77-га гвардзейскага цяжкага танкавага палка (28-я армія, 3-й Беларускі фронт) гвардыі малодшы сяржант Іван Акаловіч пры прарыве абароны праціўніка ў раёне горада Шталупенен [3], 13-19 студзеня 1945 года ў ліку першых урываўся ў варожыя траншэі.

14 студзеня 1945 г. у крытычны момант бою каля населенага пункта Альт-Будупенен[4], гвардыі малодшы сяржант Акаловіч ўзначаліў стралковае падраздзяленне, замяніўшы параненага камандзіра, і падняў байцоў у атаку. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 31 студзеня 1945 года гвардыі малодшы сяржант Акаловіч Іван Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Пры ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка ў населенага пункта Ланк, размешчанага ў 13 кіламетрах паўднёва-ўсход ад Хайлігенбайля[5], Бладзіаў[6], 13-18 сакавіка 1945 года гвардыі малодшы сяржант Іван Акаловіч разбіў некалькіх гітлераўцаў, выратаваў параненага афіцэра. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі малодшы сяржант Акаловіч Іван Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

26 лістапада 1946 годзе гвардыі старшына І. І. Акаловіч дэмабілізаваны. Член КПСС з 1968 года. Жыў у горадзе Тулун Іркуцкай вобласці. Да выхаду на пенсію працаваў сталяром. Памёр 13 кастрычніка 1989 года. Пахаваны ў Тулуне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці
  2. а б в Іван Ільіч Акаловіч на сайце «Героі краіны»
  3. Цяпер горад Несцераў Калінінградскай вобласці
  4. цяпер пасёлак Калінаўка Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці
  5. Цяпер горада Мамонава Калінінградскай вобласці
  6. цяпер пасёлка Пяцідарожнае Баграціёнаўскага раёна Калінінградскай вобласці

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Костенков А. Г. Славен их путь боевой. — Калининград, 1987.
  • Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 1. — М., 1963.
  • Навечно в сердце народнос. 3-е изд., доп и испр. — Минск, 1984.
  • Сомов В. М. Солдатская доблесть. — Якутск, 1970.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]