Іван Восіпавіч Ахрэмчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Фатаграфія
Аўтапартрэт. 1956
Дата нараджэння 3 (16) снежня 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1971(1971-03-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў на Анатоль Васільевіч Бараноўскі і Уладзімір Іванавіч Кухараў
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Восіпавіч Ахрэмчык (3 (16) снежня 1903, Мінск — 9 сакавіка 1971, Мінск) — беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930)[2], яго выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстанцін Істомін  (руск.), Аляксандр Шаўчэнка  (руск.). З 1931 года на педагагічнай працы: выкладаў у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1931—1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1952), Беларускім політэхнічным інстытуце (1953—1963), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1967) на пасадзе загадчыка кафедры жывапісу[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.[2][3]

Упершыню ўдзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы у 1921 г. («Эцюд», «Аўтапартрэт»). На II Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1927 г. экспанаваліся два мужчынскіх партрэта, карціны «У чайнай», «Нацюрморт» і інш. У 1929 г., на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы, сярод іншых былі паказаны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), «Партрэт кампазітара М. Аладава» (1928), «Дзяўчынка». Амаль усе даваенныя карціны І. Ахрэмчыка не захаваліся.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у выданні ЦК КПБ «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-44). Творчасці І. Ахрэмчыка, заснаванай на рэалістычных традыцыях, ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка.[2][3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Тэматычныя карціны
  • «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929)[4], першая прэмія на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы
  • «I з’езд РСДРП» (1930), дыпломная работа
  • «Торф для Асінбуда» (1931)[4]
  • «II з’езд РСДРП» (1934), эскіз карціны
  • «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1934-1935, захоўваецца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі)[4]
  • «Гідраторф» (1937)[4]
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)[4]
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)[4]
  • «Твар ворага» (1942)[4]
  • «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б 3 ліпеня 1941» (1944)[4]
Абаронцы Брэсцкай крэпасці. 1957—1958
Партрэты
Партрэт П. С. Пестрака. 1968
Пейзажы
  • «Над ракой» (1935)
  • «Сонечны дзень» (1952)[4]
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)[4]
  • «Бэз квітнее» (1958)[4]
  • «Раніцай» (1963)[4]
  • «Квітнеючая вясна» (1963)[4]
  • «Летні пейзаж» (1965)[4]
  • «З акна майстэрні» (1971)[4]
Манументальны жывапіс
  • 2 пано для Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930)[4]
  • дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве (1939)[4]
  • пано ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы з замежнымі краінамі (1955)
  • плафон у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955, у сааўт. з Ісакам Давідовічам).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на будынку, дзе жыў мастак
Міхась Лісоўскі. Шарж на Івана Ахрэмчыка

Зноскі

  1. Ахремчик Иван Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д е Ахремчик Иван Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с..
  3. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А — Беліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова. — Мн.:БелЭн, 1993. — 494 с, ISBN 5-85700-074-2. — C. 236.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав БЭ у 18 т. Т. 2. — С. 160.
  5. І. Ахрэмчык. «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» Архівавана 25 мая 2012.
  6. Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.241.
  7. І. Ахрэмчык. «Францыск Скарына»
  8. Мемарыяльная дошка Івану Ахрэмчыку на будынку у Мінску па вул. Ульянаўская, 29

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 160.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 236.
  • Вайцахоўская В.У. Іван Ахрэмчык: альбом. — Мн .: Беларусь, 2018. — 93 с. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — 500 экз. — ISBN 978-985-01-1260-6.
  • Аладова Е. В. И. О. Ахремчик. — М., 1960.
  • Ваданосава Ф. Майстар партрэта Іван Ахрэмчык / Ф. Ваданосава // Роднае слова. — 1993. — № 12. — с. 32.
  • Тараканава М. Партрэтны жывапіс Івана Ахрэмчыка: Карціна «Якуб Колас і Янка Купала» / М. Тараканава // Роднае слова. — 2003. — № 12. — с. 68-69.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]