Іван Касяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Касяк
Род дзейнасці інжынер, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 1 лістапада 1909(1909-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1989(1989-03-13) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у

Іван Касяк (1 лістапада 1909, в. Гіры, па іншых звестках вёска Іжа[1], Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 13 сакавіка 1989, Рывер-Форэст, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лістапада 1909 г.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе падчас навучання далучыўся да камуністычнага руху. У 1928—1932 быў студэнтам аддзялення мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у 1934—1935 — Вышэйшай школы палітыкі пры Навукова-даследчым інстытуце Усходняй Еўропы. Быў дзеячам Беларускага студэнцкага саюза і Таварыства беларускай школы. У 1932 г. за камуністычную дзейнасць асуджаны на два гады турмы і выключаны з універсітэта.

Пасля вызвалення з астрога ў 1935 паступіў у Політэхнічны інстытут у Львове, з 1939 г. — камсамольскі актывіст сярод студэнцтва. У 1941 г. скончыў універсітэт са спецыяльнасцю інжынера.

У Другую сусветную вайну з пачаткам нямецкай акупацыі змяніў свае палітычныя погляды, працаваў у генеральным камісарыяце ў Мінску, акруговы архітэктар у Мінскай акрузе (1941—1942). Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, узначальваў там аддзел культуры (1942—1943). Перакладчык афіцыйнага публікатара распараджэнняў і навін (Amtsblatt) генеральнага камісарыята Мінск (1943—1944).

Сябра падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі.[2] Актыўны прыхільнік абвяшчэння аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабору БПЦ у 1942 г.

У сакавіку-чэрвені 1944 выконваў абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка Беларускай цэнтральнай рады ў Глыбоцкай акрузе. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе, дзе ўвайшоў у склад прэзідыума на пасадзе віцэ-прэзідэнта.

З лета 1944 года ў эміграцыі. У Германіі адзін з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’яднання. Не прызнаў аднаўлення БАПЦ пад кіраўніцтвам Сергія (Ахатэнкі) і аднаўлення Рады БНР пад кіраўніцтвам М. Абрамчыка. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 19481951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР.

У 1949 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г. — у Рывер-Форэсце (Ілінойс). З 30 чэрвеня 1957 г. да 13 сакавіка 1989 г. старшыня Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі . Быў сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канферэнцыях у розных краінах свету, куды ездзіў за свой кошт. Аўтар кніг «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (1956), «Byelorussia: historical outline…» (1989), «Другая сусветная вайна на Беларусі і паваенны час» (выдрукавана ў кнізе «Беларусь учора і сяньня», Менск, 1993).

Памёр 13 сакавіка 1989 года. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]