Іван Мікіціч Раманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікіціч Раманаў
Нараджэнне 1560
Смерць 18 (28) ліпеня 1640
Род Раманавы
Бацька Мікіта Раманавіч Захар’ін[d]
Жонка Ульяна Фёдараўна Літвінава-Масальская[d]
Дзеці Мікіта Іванавіч Раманаў і Q108937429?

Іван Мікіціч Раманаў, мянушка Каша, (? — 1640) — брат патрыярха Філарэта і дзядзька першага цара з роду Раманавых Міхаіла Фёдаравіча, стольнік (1591).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1601 годзе сасланы ў Пялым, у 1602 годзе пераведзены ў Ніжні Ноўгарад; неўзабаве вернуты ў Маскву. У дзень каранавання Ілжэдзмітрыя I зроблены баярынам. У 16061607 гадах быў ваяводай у Казельску і перамог на берагах ракі Выркі (1607) князя Масальскага, прыхільніка Ілжэдзмітрыя II. Пры Міхаіле Фёдаравічы кіраваў пераважна знешнімі справамі. Памёр у 1640 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]