Іван Нічыпаравіч Карасёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Нічыпаравіч Карасёў
Сцяг5-ы Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
14 снежня 1948 — 19 ліпеня 1950
Папярэднік Павел Філімонаў
Пераемнік Сяргей Сікорскі
Сцяг5-ы Першы сакратар Палескага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
жнівень 1946 — снежань 1948
Папярэднік Іван Былінскі
Пераемнік Уладзімір Лабанок
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
красавік 1946 — жнівень 1946
Папярэднік Апанас Дзядоў
Сцяг1-ы Першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
29 лістапада 1939 — кастрычнік 1940
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Аўксенцій Мінчанка

Нараджэнне 17 (30) верасня 1902
Смерць 5 ліпеня 1981(1981-07-05) (78 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1926)
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Іва́н Нічы́паравіч Карасёў (17 верасня 1902, в. Недзведзь, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці5 ліпеня 1981) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1926 года.

З 1924 года на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы: на службе ў Чырвонай Арміі, на савецкай і партыйнай рабоце ў Беларускай ССР, 1-ы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 2-гі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 1-ы сакратар Палескага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 1-ы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 1-ы сакратар Аршанскага гарадскога камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Аршанскага раённага камітэта КП Беларусі, старшыня Выканаўчага камітэта Аршанскага гарадскога Савета.

Дэлегат XVIII з’езда УКП(б). Член ЦК КПБ (20 мая 194019 снежня 1960).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]