Ігар Алегавіч Тыманюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Тыманюк
Поўнае імя Ігар Алегавіч Тыманюк
Нарадзіўся 31 сакавіка 1994(1994-03-31)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 85,5 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 28 (1)
2017 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк) 16 (1)
2018 Беларусь Славія (Мазыр) 26 (4)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 25 (5)
2020—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 63 (2)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 16 (0)
2024— Беларусь Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2018

Ігар Тыманюк (нар. 31 сакавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезона, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал»[4].

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба[5]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[6], дзе таксама гуляў у стартавым складзе, разам з клубам выйшаў у Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[7].

У лютым 2020 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[9].

У студзені 2023 года падпісаў пагадненне з брэсцкім «Дынама»[10]. У студзені 2024 года разарваў кантракт з клубам[11], пасля чаго падтрымліваў форму з «Нівой». У лютым 2024 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Малдовы (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 4 0
2012 дубль Брэст Беларусь 29 0
2013 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2014 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 20 1
2017 Д1 Маш’ал Узбекістан 16 1
2018 Д2 Славія Беларусь 26 4
2019 Д2 Рух Беларусь 25 5
2020 Д1 Славія Беларусь 20 0
2021 Д1 Славія Беларусь 23 2
2022 Д1 Славія Беларусь 20 0
2023 Д1 Дынама Беларусь 16 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Igor Tymonyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/tymonyuk-0
  3. Сосновский, Тымонюк, Коновалов и Черемисин не подошли "Ислочи" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 4 сакавіка 2024.
  4. Тымонюк перешел в узбекский "Машал" (руск.). football.by (2 сакавіка 2017). Праверана 4 сакавіка 2024.
  5. Тымонюк перешел в "Славию", Карницкий приехал на просмотр (руск.). football.by (16 лютага 2018). Праверана 4 сакавіка 2024.
  6. Тымонюк сменил "Славию" на "Рух" (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 4 сакавіка 2024.
  7. Тымонюк покинул "Рух" (руск.). football.by (25 студзеня 2020). Праверана 4 сакавіка 2024.
  8. Тымонюк стал игроком "Славии" (руск.). football.by (10 лютага 2020). Праверана 4 сакавіка 2024.
  9. Тымонюк покинул "Славию" по истечении контракта (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 4 сакавіка 2024.
  10. Тымонюк и Садовский подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 4 сакавіка 2024.
  11. Брестское "Динамо" покинул 10-й футболист в межсезонье (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.
  12. Игорь Тымонюк усилил "Белшину" (руск.). football.by (2 сакавіка 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.