Ігар Васільевіч Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1957(1957-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2017(2017-06-30) (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, філолаг, літаратурны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у

Ігар Васільевіч Жук (13 чэрвеня 1957, в. Зані, Мядзельскі раён — 30 чэрвеня 2017, Гродна) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2006)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1979 годзе БДУ і аспірантуру пры ім. 3 1982 года ў Гродзенскім універсітэце, у 1991—1995 гадах дэкан[1] факультэта беларускай культуры і філалогіі[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў ‎з 1991 года[2].

Пахаваны на могілках в. Гожа Гродзенскага раёна[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы тэорыі празаічнага рытму, атрыбуцыі ананімных твораў, асаблівасці развіцця беларускай літаратуры 20 ст. Аўтар навуковых прац «Грамадзянскасць маладой беларускай прозы (70-я гады)» (1986), «Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды» (1998), «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання (на матэрыялах беларускай літаратуры XX стагоддзя» (2004), адзін з аўтараў кнігі «Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2009)[1].

У манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю метрадынамікі празаічнага выказвання і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў, разгледзеў сістэму іх дынамічнага ўзаемадзеяння. Адлюстраваны ў іх г. зв. «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасці для аналізу асаблівасцей мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Я.Брыля, В.Быкава, М.Гарэцкага, І. Мележа, К.Чорнага.[3]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Жук Ігар Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. а б в Жук Ігар – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.
  3. Ігар Жук. Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання. — Гродна: Міністэрства адукацыі Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2003. — 112 с. — ISBN 985-417-526-Х.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]