Ігар Уладзіміравіч Трухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Трухаў
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Трухаў
Нарадзіўся 19 жніўня 1976(1976-08-19)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1993—2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 62 (16)
1993—1996   Беларусь Кімавец (Віцебск) 51 (3)
1996—1998   Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 41 (9)
2001—2002 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (1)
2003—2005 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 80 (18)
2006—2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 96 (10)
2010 Беларусь Віцебск 32 (2)
2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (1)
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (1)
2013 Беларусь Віцебск 12 (1)
2013—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 83 (6)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 15 (3)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 30 (2)
Трэнерская кар’ера
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ трэнер
2021—2023 Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.

Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі[4].

У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ»[5], пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2018 года працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[6]. Па выніках сезона 2021 не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[7].

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Igor Trukhov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игорь Трухов перешел в "Гранит" (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 19 студзеня 2024.
  3. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 19 студзеня 2024.
  4. Трухов стал самым возрастным автором гола в истории чемпионатов Беларуси, побив рекорд Солодовникова (руск.). by.tribuna.com.
  5. Игорь Трухов стал помощником Дмитрия Молоша в "Смолевичах-СТИ" (руск.). football.by (17 лютага 2017). Праверана 19 студзеня 2024.
  6. В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов (руск.). football.by (30 верасня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
  7. "Сморгонь" осталась без главного тренера (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
  8. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А" (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.