Імхатэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імхатэп
Дата нараджэння XXVIII стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці XXVII стагоддзе да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Kheredu-ankh[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуэтка Імхатэпа, візіра фараона, жраца і дойліда. Бронза, пталемееўскія часы (332—330 гг. да н.э.)

Імхатэп — выдатны старажытнаегіпецкі дойлід часоў Старога царства, вярхоўны саноўнік Джосера — другога фараона III дынастыі (2630—2611 да н.э.), Вярхоўны жрэц Ра ў Геліопалі. Пазней шанаваўся ў якасці бога лекавання. Імхатэп лічыцца першым вядомым у сусветнай гісторыі архітэктарам і вучоным.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Імхатэп спраектаваў першую ступеньчатую піраміду ў Сакары каля Мемфіса (гл. піраміда Джосера), а таксама комплекс архітэктурных збудаванняў вакол піраміды. Імхатэп лічыцца вынаходнікам пірамідальнай архітэктурнай формы: ён прапанаваў надбудаваць над каменнай мастабай (прамавугольным магільным збудаваннем) фараона яшчэ 3 мастабы памерам паменш, ператварыўшы мастабу ў чатырохступенную піраміду (пазней колькасць прыступак піраміды была павялічана да 6, і яна дасягнула 61 м у вышыню).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2