Індастан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індастан
Від паўвострава са спадарожніка
Від паўвострава са спадарожніка
20° пн. ш. 78° у. д.HGЯO
Акваторыя[[Індыйскі акіян, Бенгальскі заліў|Індыйскі акіян, Бенгальскі заліў]]
Плошча2 млн км²
Краіна
Індастан (Індыя)
Індастан
Індастан

Індастан, паўвостраў на поўдні Азіі, пераважна ў Індыі, часткова ў Пакістане і Бангладэш. Плошча каля 2 млн км². На захадзе абмываецца Аравійскім морам, на ўсходзе — Бенгальскім залівам Індыйскага акіяна. Паўночная мяжа ўмоўна праводзіцца ад дэльты Інда да дэльты ГангаБрахмапутры. Паўднёвая — па мысу Каніякумары.

Берагі нізкія, слаба парэзаныя. Асноўную частку Індастана займае пласкагор’е Дэкан (сярэдняя вышыня каля 800 м), заходні край якога (Заходнія Гаты) крутымі ступенямі абрываецца да пясчанай вузкай прыбрэжнай нізіны з бухтамі і скалістымі мысамі (Малабарскі бераг). На ўсходзе Дэканскага пласкагор’я знаходзяцца Усходнія Гаты — сістэма невысокіх горных ланцугоў і глыбавых масіваў. На поўдні паўвострава размяшчаецца горны масіў Анаймалай з найвысшым пунктам Індастана — гарой Анаймуды (2698 м), а таксама горы Нілгіры, Палні, Кардамонавы.

Клімат субэкватэрыяльны мусонны з вільготным летам (да 90 % ападкаў падчас летняга мусону з мая па кастрычнік) і сухой зімой. Мусонныя лістападныя лясы захаваліся пераважна ў горных раёнах на поўдні па схілах Заходніх і Усходніх Гатаў. На ўнутраных плато, міжгорных паніжэннях — сухія рэдкалессі. У вусцях рэк — мангравыя зараснікі. Асноўныя рэкі — Нармада (Нарбада), Тапты, Маханады, Гадавары, Крышна — маюць дажджавое жыўленне і разліваюцца летам; выкарыстоўваюцца для арашэння. Ворывам (рыс, пшаніца, бабовыя, бавоўна, чай, кава, інш.) занятыя вялікія плошчы. Багаты жывёльны свет (сланы, насарогі, тыгры, ваўкі, малпы, шмат паўзуноў, птушак).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]