Інтэрпал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі
англ.: International Criminal Police Organization
Дзяржавы-ўдзельніцы
Абрэвіятура МАКП
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас г. Ліён, вобласць Рона-Альпы, Францыя
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта Папярэджанне злачынстваў
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы англійская, арабская, іспанская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Рональд Ноўбл
Заснаванне
Дата заснавання 7 верасня 1923 (100 гадоў таму) (1923-09-07)
Колішняя назва Міжнародная камісія крымінальнай паліцыі (да 13 чэрвеня 1956 г.)
Бюджэт 47,6 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 756 чал. (2013)[1]
Колькасць членаў 194 краіна
Член у 186 дзяржаў, 4 калоніі Нідэрландаў
www.interpol.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, · англ.: International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.

Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з прадстаўнікоў урадаў. Простай большасцю галасоў ухваляе кірункі дзейнасці і выдаткі. Абірае Камітэт са свайго складу, генеральнага сакратара і Камісію. Прымае новых членаў і змяняе Статут 2/3 галасоў.
  • Камітэт. Складаецца з абранага на 4 гады старшыні і абраных на 3 гады 3-х намеснікаў і 9 прадстаўнікоў. Назірае за выкананнем Сакратарыятам пастановаў Сходу. Прызначае дарадцаў.
  • Сакратарыят. Узначальваецца абраным на 5 год генеральным сакратаром. Выконвае пастановы Сходу і Камітэта. Падтрымлівае зносіны з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі.
  • Аддзелы. Прызначаюцца ўрадамі адпаведных краін. Вядуць міжсобку і з Сакратарыятам звесткаабмен аб вышуку злачынцаў[2].
  • Камісія. Збіраецца тройчы на год пры зачыненых дзвярах. Складаецца з 5 асоб, абраных на 3 гады: паліцыянта, апрацоўніка лічбавых звестак і 3-ох ахоўнікаў даных. Збірае звесткі аб асобах для выдачы ўрадам-удзельнікам[3].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба МАКП у Ліёне

У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рональд Ноўбл, 7-ы генеральны сакратар (2007 г.)

Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.

Генеральныя сакратары:

  1. Оскар Дрэслер (19231946)
  2. Луі Дзюклу (19461951)
  3. Марсель Сіко (19511963)
  4. Жан Непот (19631978)
  5. Андрэ Босар (19781985)
  6. Рэйманд Кендал (19852000)
  7. Рональд Ноўбл2000 года).

Зноскі

  1. 2013 Annual ReportInterpol, 2014. Праверана 12 сакавіка 2016.
  2. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (15 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2011. Праверана 12 лістапада 2018.
  3. Правілы кіравання звесткамі і доступу да даных (англ.). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (15 лютага 2010). Праверана 19 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 12 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]