Ірвін Уэлш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірвін Уэлш
англ.: Irvine Welsh
Ірвін Уэлш на прэзентацыі свайго рамана «Порна» ў Варшаве
Ірвін Уэлш на прэзентацыі свайго рамана «Порна» ў Варшаве
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 верасня 1958(1958-09-27)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, раманіст, драматург, пісьменнік навуковай фантастыкі, празаік, кінаакцёр
Гады творчасці з 1993
Кірунак постмадэрнізм
Жанр раман, п’еса і апавяданне
Мова твораў англійская
irvinewelsh.net (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́рвін Уэ́лш (англ.: Irvine Welsh, 27 верасня 1958) — сучасны шатландскі празаік, сцэнарыст, драматург, аўтар культавых кніг «Trainspotting» i «Acid House», паводле якіх былі знятыя аднайменныя фільмы. У абодвух стужках Уэлш грае эпізоды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х Уэлш пачаў пісаць. Яго першы раман «Trainspotting» (1993) — прасякнуты чорным гумарам апавяданне пра будні маладых наркаманаў Эдынбурга канца 1980-х гадоў. Гэта ў значнай ступені аўтабіяграфічная кніга. Юнацтва Уэлш правёў сярод наркаманаў, але, перасяліўшыся ў Амстэрдам, знайшоў у сабе сілы злезці з іголкі. Уэлш стаў адзіным сярод сваёй наркаманскай кампаніі, хто выжыў падчас эпідэміі СНІДу. У 1996 годзе Дэні Бойл зняў на аснове «Trainspotting» фільм «На ігле». Папулярным стаў і саўндтрэк да стужкі, у які ўвайшлі кампазіцыі групы Уэлша Primal Scream. Пасля гэтага Уэлш напісаў яшчэ шэраг кніг і на дадзены момант застаецца адным з найбольш папулярных пісьменнікаў у жанры контркультуры. У 2021 годзе ў Вялікабрытаніі стартавала экранізацыя яго рамана «Злачынства». Гэта першая тэлеадаптацыя, зробленая па кнізе Ірвіна Уэлша.[3]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • Trainspotting (1993)
  • Marabou Stork Nightmares (1995)
  • Filth (1998)
  • Glue (2001)
  • Porno (2002)
  • The Bedroom Secrets of the Master Chefs (2006)
  • Crime (2008)
  • Skagboys (2010 — пішацца)

Экранізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — На ігле (Trainspotting)
  • 1998 — Кіслотны дом (Acid House)

Зноскі

  1. Irvine Welsh // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Irvine Welsh // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. From Trainspotting to the TV series of Crime: the Irvine Welsh interview - Silvia Pingitore, the-shortlisted.co.uk- https://the-shortlisted.co.uk/irvine-welsh-trainspotting-crime-interview/