Іса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іса
Характарыстыка
Даўжыня 62 км
Басейн 554 км²
Расход вады 3,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Серабрышча
 • Каардынаты 53°16′01″ пн. ш. 25°37′06″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 • Месцазнаходжанне у межах Слоніма
 • Каардынаты 53°06′25″ пн. ш. 25°19′48″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Шчара → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Баранавіцкі раён, Слонімскі раён
physical
Іса (рака)
Іса (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

І́са — рака ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Іса старабалцкага паходжання.

Ад індаеўрапейскага *eis- / *is- «імкліва, хутка рухацца»[1][2], далей мяркуецца да карацейшага *ei- / *i- «ісці»[3].

Гэты корань з пашыральнікам -(е)l- у назве ракі Іслач (< Is-l-, Ak-), у літоўскіх гідронімах Islikis, Iesla, латышскім Isliņa (< Isla)[4]. Ён жа з пашыральнікам -(e)r- у балцкай адпачатнай рачной назве *Isra, ад якой латышская Istra, літоўская Įstras (< Instras)[5], пруская *Instra (> Instrut[6]), гідронім Істра на Павоччы.

Фанетычны варыянт таго ж кораня *i̯ā-s- у двухасноўнай назве Ясельда, якая дакладна «агучвае» па-яцвяжску двухасноўную ж назву Іслач.

Значэнне назвы Іса можна перадаць як «Імклівая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Працякае праз возера Альбярцінскае[7].

Асноўныя прытокі — Пляхоўка, Рудня і Іска. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Звераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 299—300.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57, 71.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 300—301.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 525.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 131—132.
  6. M. Biolok. Zuflüsse zur Ostsee zwischen unterer Weichsel und Pregel. Stuttgart, 1989.
  7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 76. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.