Іспана-амерыканская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іспана-амерыканская вайна
Амерыканскія салдаты пасля капітуляцыі Сант’яга-дэ-Куба. Куба, 1898
Амерыканскія салдаты пасля капітуляцыі Сант’яга-дэ-Куба. Куба, 1898
Дата 25 красавіка12 жніўня 1898
Месца Карыбскае мора: Куба, Пуэрта-Рыка; Ціхі акіян: Гуам, Філіпіны
Прычына Вайна за незалежнасць Кубы;
выбух амерыканскага крэйсера «Мэн»;
De Lôme Letter;
Філіпінская рэвалюцыя
Вынік

перамога ЗША, Парыжскі мірны дагавор, 1898. Філіпіна-амерыканская вайна


Куба перайшла пад часовае кіраванне ЗША, з 1902 — незалежная дзяржава. Гуам, Пуэрта-Рыка і Філіпіны сталі калоніямі ЗША, Каралінскія і Паўночныя Марыянскія астравы прададзены Германіі.
Праціўнікі
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Куба Куба
Каціпунан
Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Іспанія
Камандуючыя
Сцяг ЗША (45 зорак) Нэльсан Майлз
Сцяг ЗША (45 зорак) Уільям Р. Шафтэр
Сцяг ЗША (45 зорак) Джордж Д'юі
Куба Максіма Гомес
Эміліа Агінальда
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Патрысіа Мантоха-і-Пасарон
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Паскуале Сервера-і-Тапетэ
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Арсеніа Лінарэс
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Мануэль Масиас-и-Касадо
Сцяг Іспаніі (1785-1873 і 1875-1931) Рамон Бланка-і-Эрэнас
Страты
ЗША — 385 забітых
Куба — 5000 забітых
Філіпіны — 5000 забітых.
2159 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іспана-амерыканская вайна 1898 г. прадстаўляе сабой баявыя дзеянні паміж арміяй ЗША і кубінскімі паўстанцамі з аднаго боку і арміяй Іспаніі з другога, якія вяліся на в. Куба і ля Філіпінскіх астравоў з красавіка па жнівень.

Напярэдадні вайны[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты да канца ХІХ ст ўжо сталі магутнай дзяржавай. Распаўсюджваліся ідэі пераўтварэння краіны, якая сама нарадзілася ў барацьбе за незалежнасць ад метраполіі, ў каланіяльную дзяржаву. У 1895 г. на Кубе пачалася партызанская вайна за незалежнасць ад Іспаніі. У ЗША было шмат прыхільнікаў кубінскіх паўстанцаў, супраць якіх іспанцы падчас выкарыстоўвалі жорсткія метады барацьбы, ў тым ліку і канцлагеры, але больш за 3 гады Злучаныя Штаты як дзяржава захоўвалі нейтралітэт. Сітуацыя змянілася, калі ў 1898 г. ў гаванскім парту пры няясных абставінах быў знішчаны ваенны карабель «Мэн» разам з 250 амерыканскімі маракамі. Пасля гэтага прэзідэнт ЗША Кліўленд яшчэ некалькі месяцаў спрабаваў захаваць нейтралітэт, але грамадства патрабавала адпомсціць за загінуўшых амерыканцаў і прэзідэнт аб'явіў вайну Іспаніі.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Вайна ЗША з Іспаніяй цягнулася 4 месяцы і была для Злучаных Штатаў «маленькай перамаганоснай вайной». На Кубу быў выкінуты марскі дэсант, які разам з мясцовымі партызанамі паспяхова перамог сухапутныя іспанскія войскі. Адначасова флот ЗША хутка разграміў іспанскі флот у Карыбскім моры.

Яшчэ адна сур'ёзная перамога была атрымална на Філіпінах. 6 караблёў ВМФ ЗША пад камандаваннем Джорджа Дзюі зрабіла нечаканы налёт на іспанскія ваенныя караблі ў адным з галоўных філіпінскіх партоў. Эфект нечаканасці даў амерыканцам знішчыць усе караблі ворага і не страціь аніводнага матроса[1].

Вынікі вайны[правіць | правіць зыходнік]

Згодна мірнаму пагадненню, якое падпісалі Іспанія і ЗША 10 снежня 1898 г., пад кантроль Злучаных Штатаў пераходзілі: Куба, Пуэрта-Рыка і Гуам.[2] За 20 млн долараў кампенсацыі Іспанія аддала ЗША Філіпіны[3]. Такім чынам Іспанія губляла апошнія калоніі ў Заходнім паўшар'і. Паражэнне ў гэтай вайне нанесла пэўны адбітак на нацыянальную самаацэнку іспанцаў. Узнік нават тэрмін «пакаленне 98 года».

ЗША, наадварот, зрабіліся каланіяльнай дзяржавай. Трэба адзначыць, што ўмовы мірнага пагаднення дазвалялі толькі часовы ваенна-адміністрацыйны кантроль ЗША на Кубе. У 1902 г. амерыканскія войскі пакінулі «востраў свабоды» аднак Куба знаходзілася пад фактычным кантролем Злучаных Штатаў да рэвалюцыі 1959 г. і ўсталявання ўлады Ф.Кастра.

Падобным чынам, пераход Філіпінскіх астравоў пад кантроль ЗША не прынёс больш свабоды філіпінцам. На працягу прыкладна 10 гадоў амерыканская адміністрацыя на Філіпінах вяла барацьбу з мясцовымі змагарамі за незалежнасць. Некаторая аўтаномія была дадзена Філіпінам пад ціскам руху барацьбітоў за незалежнасць, але канчаткова краіна стала незалежнай дзяржавай толькі ў 1946 г.

Зноскі

  1. An Outline on American History. Published by US Information Agency, p.195
  2. Military Map, Island of Puerto Rico. World Digital Library (15 сакавіка 1898). Праверана 22 кастрычніка 2013.
  3. An Outline on American History. Published by US Information Agency, p.196

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]