Абарона Барысава (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абарона Барысава 1941
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 30 чэрвеня 194110 ліпеня 1941
Месца Барысаў, Беларусь
Вынік

Тактычная перамога Германіі

Затрымка нямецкага наступу на маскоўскім кірунку
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх Сцяг СССР СССР
Камандуючыя
Сцяг Нацысцкай Германіі Г. Гудэрыян

Сцяг Нацысцкай Германіі І. Лемельзен
Сцяг Нацысцкай Германіі В. Нерынг

Сцяг СССР І. З. Сусайкоў

Сцяг СССР В. А. Юшкевіч
Сцяг СССР Я. Г. Крэйзер

Сілы бакоў
18-я танкавая дывізія 1-я Маскоўская дывізія

Абарона Барысава — баявыя дзеянні 1-й Маскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі ўздоўж шашы Мінск-Масква з 30 чэрвеня па 10 ліпеня 1941 года. З'яўляецца прыкладам паспяховай рухомай абароны ў першы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Паспяховыя дзеянні дывізіі дазволілі затрымаць прасоўванне ўдарных частак вермахта на Маскву і далі магчымасць разгарнуць абарону другога стратэгічнага эшалона РСЧА ў верхнім цячэнні Дняпра.