Авалон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароль Артур на Авалоне, Эдуард Бёрн-Джонс.

Авалон (англ.: Avalon, лац.: Insula Avallonis) — міфічны востраў з французскіх і англійскіх апрацовак кельцкіх легенд, якія дайшлі да нашага часу. На Авалоне быў перапахаваны легендарны кароль Артур; у іншых варыянтах легенды: Авалон — месца прыбыцця Феі Морганы. На Авалоне выхоўвалася фея Мелюзіна.

Як класічны элемент Артураўскага цыклу, Авалон упершыню з'яўляецца ў Гальфрыда Монмуцкага ў «Гісторыя каралёў Брытаніі». Згодна з хронікай Гальфрыда, на гэтым востраве быў выкаваны меч Артура, а потым і сам кароль быў перавезены туды дзеля вылячэння пасля сваёй апошняй бітвы. Далейшае развіццё вобраза Авалона атрымлівае ў «Прароцтвах Мерліна» таго ж Гальфрыда, дзе амаль увасабляецца па свайму апісанню антычным «Астравам блажэнных».

Згодна з сучасным тлумачэннем, міф аб Авалоне — водгалас дахрысціянскіх паданняў аб «Астравах блажэнных», які атаясамліваўся з паўвостравам Авалон ва Уэльса, — святым для кельтаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]