Адам Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Храптовіч
польск.: Adam Chreptowicz
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
з 1790

Нараджэнне 19 сакавіка 1768(1768-03-19)
Смерць 25 снежня 1844(1844-12-25)[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Храптовічы
Бацька Іахім Храптовіч
Маці Канстанцыя з Пшаздзецкіх[d]
Жонка Марыя з Любамірскіх[d][2]
Адукацыя
Дзейнасць гісторык, палітык, філантроп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Храптовіч (19 сакавіка 1768 — 25 снежня 1844, в. Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 года[4].

У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. ланка­стэрская), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100)[4].

Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён)[4].

Зноскі

  1. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EGB.djvu.zip/EGB_tom6b.djvu/85_1332x9999.jpeg
  2. https://www.muzeumzamoyskich.pl/ukryty-portret-tajemniczej-damy Праверана 16 лістапада 2021.
  3. https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/25sak-8.indd_.pdf
  4. а б в Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1