Адміралцейская (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Адміралцейская»
Фрунзенска-Прыморская лінія
Пецярбургскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 28 снежня 2011
Раён Цэнтральны
Акруга 78 муніцыпальная
Тып калона-сценавая, глыбокага залажэння
Глыбіня залажэння, м 86[1]
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Архітэктары А. С. Канстанцінаў
Узведзена Тунэльны атрад-3, БМУ-11,
БМУ-17
Выхад да вуліц Цагляны завулак, Малая Марская вуліца
Код станцыі АМ
Суседнія станцыі Станцыя метро Садовая і Спартыўная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрунзенска-Прыморская лінія
Абаротны тупік
Каменданцкі праспект
Абаротны тупік, ПТА
Старая Дзярэўня
Крастоўскі востраў
Чкалаўская
Спартыўная
Адміралцейская
СЗГ да лініі 2
Садовая
СЗГ да лініі 4
Звенігародская
Абводны канал
Волкаўская
Абаротны тупік
Бухарэсцкая
Міжнародная
Абаротны тупік
Праспект Славы
Дунайская
Шушары
Абаротны тупік
ЦЧ-7 «Паўднёвае»

«Адміралцейская» (руск.: «Адмиралтейская») — 65-я станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на пятай лініі, паміж станцыямі «Садовая» і «Спартыўная». Станцыя адкрыта 28 снежня 2011 г. Да гэтага — «станцыя-прывід» з 1997 года.

Архітэктура і афармленне[правіць | правіць зыходнік]

«Адміралцейская» — калонна-сценавая станцыя глыбокага залажэння. З'яўляецца адной з самых глыбокіх станцый метро ў свеце. Каб трапіць у метро, пасажырам прыйдзецца спачатку праехаць на вялікім эскалатары (спуск на 68 метраў), пасля чаго здзейсніць паварот амаль на 180 градусаў па 112-метровым пераходзе, а затым спусціцца на 15 метраў па малым эскалатары. Даўжыня станцыі — каля 160 метраў, «пасажырская» частка - каля 110 метраў.

Падземны зала збудавана па праекце А. С. Канстанцінава. Эскізны праект быў зроблены яшчэ ў 1997 годзе і быў прыняты з некаторымі зменамі ў 2006 годзе.

Мастацкае афармленне станцыі прысвечана марской тэматыцы. Падлога выбрукавана шэрым мансураўскім гранітам, а таксама чырвоным гранітам з радовішча Кашына гара, з трыма інкрустацыямі руж вятроў у аблямоўцы залацістых флоцкіх шаўрон, выкананых з граніту колеру «охра». Пуцейныя сцены абліцаваныя блакітна-шэрым мармурам. Дзверы на пуцявых сценах ўпрыгожаны арыгінальнымі рашоткамі з выявамі якара. Аркада станцыі аздобленая мармурам «газган» крэмава-залацістых колераў. Аркі дапаўняюць чорныя паўкалоны, адлітыя з алюмініевага сплава, з цокалямі і капітэлямі з паліраванай латуні.

Міжаконні паміж калонамі ўпрыгожаны гарэльефа рускіх адміралаў і флатаводцаў: Ушакова, Нахімава, Макарава, Апраксіна, Белінсгаўзена і Грыгаровіча (скульптары В. Д. Свешнікаў і А. С. Чаркін).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Строительство станции «Адмиралтейская»(нявызн.)(недаступная спасылка). Петербургский метрополитен. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 12 January 2012.