Аднадворцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аднадворцы — катэгорыя дзяржаўных сялян у Расійскай імперыі[1].

Утварылася з нашчадкаў служылых людзей, якія ў 16-17 ст. сяліліся на паўднёвых мяжах Рускай цэнтралізаванай дзяржавы для яе абароны ад набегаў крымскіх і астраханскіх татараў. У сувязі з перамяшчэннем мяжы на поўдзень апынуліся унутры краіны. Да сяр. 19 ст. налічвалася каля 1,3 млн аднадворцаў, на пач. 20 ст. пражывалі ў асноўным у Курскай, Тамбоўскай, Тульскай, Разанскай, а таксама інш. губерніях.

На тэрыторыі Беларусі ў 19 ст. у стан аднадворцаў, паводле закону ад 19.10.1831 г., залічвалі шляхту, якая не прайшла зацвярджэння дваранскіх правоў[1]. Аднадворцы плацілі штогадовы падатак і падлягалі рэкруцкай павіннасці, большасць з іх не мела сваёй зямлі[2].

У 1868 аднадворцы пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчыны і як асобная катэгорыя перасталі існаваць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info