Адрыян Ізенбрант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыян Ізенбрант
нідэрл.: Adriaen Isenbrant
Дата нараджэння каля 1490[1], каля 1500[2] ці каля 1485[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 1551
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыян Ізенбрант (нідэрл.: Adriaen Isenbrant, Isenbrandt, каля 1490, Бругэ — ліпень 1551, там жа) — нідэрландскі мастак, прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Існуе толькі некалькі дакументальных запісаў пра яго жыццё, і згадкі ў літаратуры з жыццяў мастакоў. Верагодна, ён нарадзіўся ў Гарлеме або Антверпене каля 1490 года.

Творчасць Адрыяна Ізенбранта ў Бругэ прыпадае на перыяд пасля 1510 года. У лістападзе таго ж года ён стаў майстрам у мясцовай гільдыі мастакоў Св. Лукі і гільдыі ювеліраў св. Элігія. Пазней ён быў абраны дзевяць разоў у якасці «дыякана» і двойчы ў якасці губернатара гільдыі. Мяркуюць, што ў яго была майстэрня ў Кортэ-Вламінкстраат у Бругэ, якая знаходзілася недалёка ад майстэрні Ганса Мемлінга. Лічыцца, што ён вучыўся ў Герарда Давіда, аднак у яго творчасці адчуваецца ўплыў Мабюза і Амброзія Бенсана.

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі Марыны Грандэель — дачкі мастака Петэра Грандэеля — нарадзілася дачка. Пасля смерці першай жонкі ў 1537 годзе мастак зноў ажаніўся з Клеменцінай дэ Хэрнэ (да 1543 года), ад якой меў дзвюх дачок і сына.

Зноскі