Акбар Вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акбар I Вялікі
جلال الدین محمد اکبر
11-ы Падзішах Індыі
1556 — 1605
Папярэднік Хумаюн
Пераемнік Джахангір

Нараджэнне 15 кастрычніка 1542[1]
Смерць 15 кастрычніка 1605(1605-10-15)[2] (63 гады)
Месца пахавання
Род Вялікія Маголы
Бацька Хумаюн[d]
Маці Хаміда Бану Бегум[d]
Жонка Марыям уз-Замані[d], Ruqaiya Sultan Begum[d] і Salima Sultan Begum[d]
Дзеці Джахангір, Прынц Мурад[d], Прынц Даніял[d], Aram Banu Begum[d], Khanum Sultan Begum[d] і Shakr-un-Nissa Begum[d]
Веравызнанне Іслам, прапаведаваў Дын-і ілахі
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джалал-ад-Дзін Мухамад Акбар (Акбар Вялікі) (جلال الدین محمد اکبر Jalāl ud-Dīn Muhammad Akbar) (14 кастрычніка 1542 — 17 кастрычніка 1605) — трэці падзішах дынастыі Вялікіх Маголаў (імператар Індыі), цімурыд, сын Хумаюна, якога ён змяніў у якасці правіцеля Магольскай імперыі (15561605), унук Бабура, заснавальніка дынастыі. Пад канец праўлення Акбара Магольская імперыя ахоплівала большую частку паўночнай Індыі.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Акбар, які лічыцца велічайшым з магольскіх імператараў, узышоў на дэлійскі трон ва ўзросце трынаццаці з паловай гадоў, пасля смерці свайго бацькі Хумаюна. Ён паходзіў з цюркска-мангольскага роду цімурыдаў. Падавіўшы некалькі мяцяжоў (у тым ліку з боку свайго брата Хакіма), ён на працягу двух дзесяцігоддзяў аб’ядноўваў пад сваім панаваннем землі паўночнай і цэнтральнай Індыі. Акбар ліквідаваў на доўгі час ваенную пагрозу з боку пуштунскіх (афганскіх) нашчадкаў Шэр Шаха, правёўшы некалькі войнаў супраць афганскіх плямёнаў. Умацаваў сваю ўладу, прыцягнуўшы ўмелай дыпламатыяй на свой бок магутную касту раджпутаў.

Завяршыўшы ў асноўным тэрытарыяльнае фармаванне дзяржавы, у 1574 годзе Акбар прыступіў да правядзення ўнутраных рэформ. Мэтай рэформ было стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы на аснове большай роўнасці народаў, якія яе насяляюць. Быў умацаваны кантроль за арміяй, праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, усталявана адзіная сістэма падаткаабкладання. Падатковая рэформа прадугледжвала строгі ўлік і справаздачнасць, былі адмененыя рэлігійныя падаткі на немусульман, прадугледжана магчымасць не спаганяць падаткі пры неўраджаі. Па ўсёй імперыі была ўведзена ўніфікаваная сістэма мер і ваг, адзіны сонечны каляндар, заснаваны на базе табліц Улугбека. Вялікае значэнне Акбар надаваў развіццю гандлю, які наладзіў нават з еўрапейцамі. Імкнучыся пашырыць уплыў Маголаў на індыйскае грамадства актыўна прыцягваў індускіх раджаў на важныя пасады ў дзяржаве і арміі. Разам з тым, нягледзячы на яго значную талерантнасць і пэўныя сацыяльныя эксперыменты, ён заставаўся мусульманскім імператарам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Магольская імперыя пры Акбары

Акбар заахвочваў развіццё навук і мастацтваў, сабраўшы вакол свайго прастолу лепшых вучоных, музыкантаў, паэтаў і мастакоў. Была створана школа жывапісу, сабрана багацейшая бібліятэка. Практыкаваўся рэлігійны плюралізм, а з 1582 года была зроблена спроба зацвердзіць у краіне новае містычнае веравучэнне дзін-і-ілахі («боская вера»), якое прадстаўляла сабой спалучэнне элементаў індуізма, зараастрызма, іслама і часткова хрысціянства і фактычна ўтварала культ асобы Акбара. Сутыкнуўся з моцным супрацьдзеяннем сваім рэлігійным рэформам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Akbar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ṭaqqūš M. S. تاريخ مغول القبيلة الذهبيَّة والهند — С. 261. — ISBN 978-9953-18-436-4