Акведук Валента

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Акведук Валента
41°00′58″ пн. ш. 28°57′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Візантыйская архітэктура
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акведук Валента (грэч. Υδραγωγείο του Δύναμο), Баздаган (турэцк.: Bozdoğan Kemeri) — акведук, які з’яўляецца часткай вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля. Размешчаны ў старой частцы Стамбула (Канстанцінопаля) на бульвары Атацюрка. Акведук з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Акведук пабудаваны ў перыяд кіравання імператара Валента прыблізна ў 368375 гадах і з’яўляўся вельмі важным этапам у развіцці вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля — ён злучыў два гарадскія ўзгоркі горада. Яго першапачатковая даўжыня складала больш за 1000 метраў, а максімальная вышыня 26 метраў. У наш час захаваная частка акведука мае даўжыню 971 метр і максімальную вышыню 20 метраў (за кошт узняцця ўзроўню зямлі). Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся камяні са сцен Халкідона. Па свінцовых трубах, пракладзеных па версе акведука, вада паступала ў горад аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.

У наш час акведук з’яўляецца турыстычнай славутасцю Стамбула (Канстанцінопаля), пад ім праходзіць ажыўленая аўтамагістраль горада — бульвар Атацюрка.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Janin, Raymond (1964). Constantinople Byzantine [French] (2 ed.). Paris: Institut Français d'Etudes Byzantines.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Mamboury, Ernest (1953). The Tourists' Istanbul. Istanbul: Çituri Biraderler Basımevi.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]