Акшынкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акшынкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Веткаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Акшынка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 28 студзеня 1991

Акшы́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Акшынка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі) сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Малкаванесцераўскага і Скачок-Габраўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акшынкаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 28 студзеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навілаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.