Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акісля́льна-аднаўле́нчая рэа́кцыя — хімічная рэакцыя са змяненнем ступені акіслення элементаў, якія ўваходзяць у састаў рэагуючых рэчываў. У акісляльна-аднаўленчых рэакцыях адбываецца пераход валентных электронаў ад адных атамаў да іншых.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Акісляльна-аднаўленчая рэакцыя паміж вадародам і фторам[правіць | правіць зыходнік]

Падзяляецца на дзве паўрэакцыі:

1) Акісленне:

2) Аднаўленне:

Акісленне, аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

У акісляльна-аднаўленчых рэакцыях электроны ад адных атамаў, малекул ці іонаў пераходзяць да другіх. Працэс аддачы электронаў — акісленне. Пры акісленні ступень акіслення павялічваецца:

Працэс далучэння электронаў — аднаўленне. Пры аднаўленні ступень акіслення паніжаецца:

Атамы ці іоны, якія ў гэтай рэакцыі далучаюць электроны з’яўляюцца акісляльнікамі, а якія аддаюць электроны — адноўнікамі.

Асноўная цяжкасць у састаўленні ўраўненняў для акісляльна-аднаўленчых рэакцый заключаецца ў падборы каэфіцыентаў. Пры гэтым акрамя балансу колькасці атамаў розных элементаў у правай і левай частцы ўраўнення ўлічваюць змяненне ступеней акіслення атамаў. Пры гэтым колькасць далучаных акісляльнікам электронаў павінна быць роўнаю з колькасцю страчаных аднаўляльнікам. На гэтых прынцыпах распрацавалі спецыяльныя фармалізаваныя працэдуры падбору каэфіцыентаў: метад электроннага балансу і метад паўрэакцый.

Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі надзвычай шырока распаўсюджаны ў прыродзе і прамысловасці. Яны з’яўляюцца асноваю такіх працэсаў як гарэнне, работа хімічных крыніц току, карозія металаў, жыццядзейнасць жывых арганізмаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]