Алгол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ALGOL
Выява лагатыпа
Клас мовы працэдурная, імператыўная, структураваная
З’явілася ў 1958
Аўтар(ы) Bauer, Bottenbruch, Rutishauser, Samelson, Бэкус, Katz, Perlis, Wegstein, Naur, Vauquois, van Wijngaarden, Woodger, Green, Мак-Карці
Зведала ўплыў Fortran
Паўплывала на Большасць пазнейшых імператыўных моў (г.зв. алголападобныя мовы)
напр. Simula, C, CPL, Pascal, Ada

Алгол (скарачэнне ад англ.: ALGOrithmic Language) прадстаўляе сабой сямейства імператыўных камп'ютарных моў праграмавання. Першапачатковая распрацоўка адбывалася ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Мова значна паўплывала на многія іншыя мовы, і была стандартным метадам апісання алгарытму, які выкарыстоўваўся ў падручніках ACM і навуковых крыніцах на працягу больш як трыццаці гадоў.[1]

Хоць і не атрымаўшы паўсюднага камерцыйнага прымянення, мова аказала велізарны ўплыў на развіццё вылічальнай тэхнікі і канструяванне моў праграмавання. Распрацаваная, каб пазбегнуць некаторых з выяўленых праблем у FORTRAN, у канчатковым выніку спарадзіла мноства іншых моў праграмавання, сярод якіх BCPL, B, Pascal, PL/I, Сімула і C. У Алгол упершыню былі прадстаўлены блокі коду і пара ключавых словаў beginend для іх размежавання. Таксама, у гэтай мове ўпершыню рэалізаваны ўкладзеныя вызначэнні функцый з лексічнай вобласцю бачнасці. Акрамя таго, гэта была першая мова праграмавання, якая надавала падрабязную ўвагу фармальнаму вызначэнню мовы, а ў справаздачы Алгол 60 была прадстаўлена форма Бэкуса–Наура, прынцыповае пазначэнне для распрацоўкі мовы.

Існуюць тры асноўныя спецыфікацыі:

  • Алгол 58 — першапачаткова прапаноўвалася называць IAL (ад International Algebraic Language).
  • Алгол 60 — упершыню рэалізавана ў відзе X1 ALGOL 60 у сярэдзіне 1960-х, перагледжана ў 1963.[2][3]
  • Алгол 68 — (перагледжана ў 1973[4]) — былі ўведзеныя новыя элементы, уключаючы гнуткія масівы, слайсы, паралелізм, ідэнтыфікацыя аператара, а таксама розныя функцыі, якія пашыраюць магчымасці.

Афіцыйныя версіі Алгол утрымліваюць у назве лічбы года, у якім яны ўпершыню былі апублікаваны.

Алгол 68 істотна адрозніваецца ад Алгол 60 і быў не надта добра прыняты, такім чынам, абагульненая назва «Алгол» хутчэй азначае Алгол 60 і яго дыялекты. Фрагменты алголападобнага сінтаксісу часам і цяпер выкарыстоўваюцца ў якасці псеўдакоду.

Зноскі

  1. Collected Algorithms of the ACM Compressed archives of the algorithms. ACM.
  2. Backus, J. W.; Bauer, F. L.; Green, J.; Katz, C.; McCarthy, J.; Perlis, A. J.; Rutishauser, H.; Samelson, K.; Vauquois, B.; Wegstein, J. H.; van Wijngaarden, A.; Woodger, M. (May 1960). Naur, Peter (рэд.). Report on the Algorithmic Language ALGOL 60. Copenhagen. doi:10.1145/367236.367262. ISSN 0001-0782.
  3. Revised Report on the Algorithmic Language Algol 60 (1963). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2007. Праверана 8 June 2007.
  4. Revised Report on the Algorithmic Language ALGOL 68 (1973). Праверана 13 September 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8.
  • АЛГОЛ // Терминологический слолварь по основам информатики и вычислительной техники / А. П. Ершов, Н. М. Шанский, А. П. Окунева, Н. В. Баско; Под общ. ред. А. П. Ершова, Н. М. Шанского. — М.: Просвещение, 1991. — С. 22. — 159 с., ил. — ISBN 5-09-0023797-8. (руск.)