Алданскае нагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алданскае нагор'е
58°37′ пн. ш. 125°24′ у. д.HGЯO
Краіна
Найвышэйшы пункт2306[1] м 
Алданскае нагор’е (Расія)
Алданскае нагор’е
Алданскае нагор’е (Якуція)
Алданскае нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алданскае нагор’е — нагор’е ў Якуціі, размешчанае ў міжрэччы Алёкмы і Учура. Самы высокі пункт — 2306 м.

Нагор’е складзена пераважна гнейсамі і крышталічнымі сланцамі Алданскага шчыта. На тэрыторыі нагор’я разведаны радовішчы жалеза, медзі, золата, вугалю і слюды. У рэльефе нагор’я пераважаюць плоскія міжрэччы вышынёй да 1000 м, над якімі ўзвышаюцца хрыбты Заходнія Янгі, Сунагын, Кет-Кап. Схілы да вышыні 1200—1300 м пакрытыя лістоўнічнай тайгой, якая вышэй змяняецца камяністай тундрай.

Зноскі

  1. Алданское нагорье // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]