Алег Антонавіч Яноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Антонавіч Яноўскі
Дата нараджэння 6 красавіка 1951(1951-04-06) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Анатоль Іосіфавіч Кажушкоў
Вядомыя вучні Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў і Віктар Мікалаевіч Цемушаў
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Алег Антонавіч Яноўскі (нар. 6 красавіка 1951, в. Крычкі, Мінскі раён) — беларускі гісторык і гістарыёграф. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 красавіка 1951 года. У 1966 годзе скончыў Радашковіцкую васьмігадовую, у 1968 годзе — Заслаўскую сярэднюю школу № 2.

З 1973 года, пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, — старшы лабарант кафедры гісторыі СССР таго ж факультэта; афармляў музей гісторыі БДУ. З’яўляўся членам Камітэта народнага кантролю ўніверсітэта. З 1977 года чытаў лекцыі і вёў заняткі па гісторыі СССР і грамадазнаўству на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ. З 1978 года — выкладчык кафедры гісторыі СССР; выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні, на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта і на завочным факультэце БДУ. У 1980 годзе скончыў завочную аспірантуру па кафедры гісторыі СССР пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры А. І. Кажушкова.

З 1983 года — дацэнт кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду; з 1991 года — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 1996 года — дэкан гістарычнага факультэта. З 1998 года адначасова — загадчык кафедры гісторыі Расіі. З 2000 года — прарэктар па вучэбнай рабоце; з 1 лістапада 2001 года па снежань 2003 года — першы прарэктар БДУ. Працягвае загадваць кафедрай гісторыі Расіі.

У 1990-я гады чытаў агульныя курсы па гісторыі Расіі са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя, спецыяльныя курсы па праблемах знешняй і ўнутранай палітыцы краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Чытае лекцыі па агульнапрафесійнай дысцыпліне «Гісторыі Расіі і Украіны» (з старажытных часоў да канца XVIII ст.), а таксама спецыяльныя курсы:

  • Знешнепалітычны фактар у фарміраванні і эвалюцыі расійскай дзяржаўнасці;
  • Універсітэт як адмысловая сацыяльная канструкцыя і суб’ект грамадска-палітычных працэсаў у Расіі і Беларусі;
  • Унутраная палітыка Кацярыны II: кансерватызм і навацыі;
  • Знешняя палітыка і дыпламатыя Рурыкавічаў і першых Раманавых (ад Івана III да Пятра I);
  • Сучасная Расія ў асвятленні СМІ і навуковым абагульненні;
  • Феномен Універсітэта: ад гістарычных асноў да сучасных цывілізацыйнай парадыгмы;
  • Расійскі «асвечаны абсалютызм»: агульнае і асаблівае;
  • Расія ў сістэме міжнародных адносін позняга сярэднявечча і пачатку Новага часу.

Выкладае таксама на кафедры гісторыі новага і найноўшага часу.

Удзельнічаў у станаўленні новай сімволікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта («папараць-кветка»); ініцыяваў шматтомнае выданне абраных навуковых прац БДУ (1921—2001) розных напрамкаў. Упершыню ў сусветнай практыцы вышэйшай школы ініцыяваў ўвядзенне новага прадмета — універсітэтазнаўства.

З’яўляўся членам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, вучоным сакратаром Аб’яднанага Савета БДУ. З’яўляецца чальцом рэдкалегіі навуковых гістарычных часопісаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Працоўны ўклад вузаўскай моладзі Беларусі ў выкананне народнагаспадарчых задач дзевятай пяцігодкі (1971—1975 гг.)». З 1985 года — дацэнт, з 2003 года — прафесар па спецыяльнасці «Гісторыя».

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

  • знешнепалітычныя адносіны краін Усходняй Еўропы перыяду сярэднявечча,
  • гісторыя станаўлення ў Беларусі вышэйшай школы; у тым ліку:
* ацэнка ролі і месцы БДУ ў станаўленні і развіцці беларускай нацыі
* ацэнка ролі асобных асоб у развіцці універсітэцкага адукацыі (артыкулы пра А. Г. Чарвякова, Н. М. Нікольскага, В. Кнорына, Д. П. Канчалоўскага, А. І. Дзьякава, Н. М. Бладыка, Я. П. Каранеўскага, В. І. Пічэту; манаграфія «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»);
  • гісторыя Расіі XV—XVIII стагоддзяў.

Падрыхтаваў 10 кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 200 артыкулаў, кніг, навучальных дапаможнікаў, а таксама навучальных праграм для ВНУ і агульнаадукацыйных устаноў.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • История России и Украины (XIX — начало XX в.): пособие для студентов ист.фак.спец. 1-21 03 01 «История (по направлениям)» : В 2 ч.
  • Ч. 1 / Под ред. О. А. Яновского, В. В. Сергеенковой. — Минск: БГУ, 2008.
  • Ч. 2 / под ред. В. В. Сергеенковой, О. А. Яновского. — Минск: БГУ, 2010.
  • Меньковский В. И., Яновский О. Я., Бригадина О. В. и др. Современная историография новейшей истории России и истории СССР: справ.-библиогр. пособие для студентов ист. специальностей / Под ред. В. И. Меньковского. — Минск: РИВШ, 2007.
  • Яновский О. А. Исторический факультет Белгосуниверситета как центр исторический науки и образования в Республике Беларусь // Университеты и общество. Сотрудничество университетов на рубеже веков: Матер. / Междунар. конф. университетов стран СНГ и Балтии, 1-я. — М.: Изд-во МГУ, 2001.
  • Яновский О. А. Кафедра — основа творчества, источник качества образования в БГУ // Белорусский государственный университет: Кафедра — ключевое звено качества университетского образования: Матер. науч.-метод. семинара — Минск: Издат. Центр БГУ, 2004.
  • Яновский О. А. Кафедра — основная структура университета, обеспечивающая качество образования // Университеты и общество. Сотрудничество университетов в XXI веке : Матер. / Науч.-практ. конф. университетов, 2-я. — М.: МГУ, 2003.
  • Яновский О. А. Первое поколение белорусской советской интеллигенции: поиск себя в условиях «своих-чужих» тоталитаристских режимов // Отечественная и мировая интеллигенция в кризисные периоды истории : Матер. / Междунар. науч.-теор. конф., 21-я. — Иваново: Ивановский гос. ун-т, 2010. — С. 201—202.
  • Яновский О. А. Первые профессора БГУ В. И. Пичета и Д. П. Кончаловский: позиции и судьбы ученых «старой» формации // Веснік БДУ. Сер. 3. — 2006. — № 3.
  • Яновский О. А. Преподавание социально-гуманитарных дисциплин в БГУ: прошлое в настоящем, настоящее — для будущего // Вышэйшая школа. — 2001. — № 4.
  • Яновский О. А. Тернистая дорога к марксизму, или российская интеллигенция в белорусских реалиях 1920-х годов // Интеллигенция и мир : Росс. междисциплинарный журн. социально-гуманитарных наук. — 2010. — № 1. — С. 27-43.
  • Яновский О. А. Трудовой вклад вузовской молодежи Белоруссии в выполнение народнохозяйственных задач девятой пятилетки (1971—1975 гг.) : Автореф. дис. … канд. ист. наук. — Минск, 1981. — 26 с.
  • Яновский О. А. 1861 г. и возобновление цивилизационных перспектив Беларуси (или к вопросу о европейском векторе развития) // Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў XIX — пачатку XX ст.: Да 150-годзя скасавання прыгоннага права ў Расійскай імперыі : матэр. Рэсп. навук.-тэарэт. канф. — Мінск : БДПУ, 2011.
  • Яновский О. А. Экзамены на выживание у суровой «учительницы жизни» (к 120-летию со дня рождения Александра Антоновича Савича) // Российские и славянские исследования: науч. сб. — Минск: БГУ, 2010. — Вып. 5.
  • Яновский О. А. и др. История России. XX век : учебное пособие для студентов исторических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Под ред. В. И. Меньковского и О. А. Яновского. — Минск: РИВШ, 2005. — 703 с. — 3000 экз. — ISBN 985-6741-36-X
  • Яновский О. А., Бобышев В. И. Дипломатия и дипломаты России (от Ивана III до Петра Великого). — Минск: Издательский центр БГУ, 2000.
  • Яновский О. А., Бригадина О. В., Голенченко Г. Я. и др. Всеобщая история России с древнейших времен до конца XVIII века / Под ред. О. А. Яновского. — М.: Эксмо, 2008. — 590 с. — 6000 экз. — ISBN 978-5-699-24867-4
  • Яновский О. А., Бригадина О. В., Шупляк П. А. и др. Всемирная история : В 3-х ч. : Учеб. пособие. — Минск: Юнипресс, 2002. — 607+414+463 с. — 5100 экз. — ISBN 985-474-077-3
  • Яновский О. А., Казаков Ю. Л., Кохановский А. Г. и др. История Беларуси: Учебное пособие. — Минск: МП «Беларыт», 1997.
  • Яновский О. А., Меньковский В. И., Оржеховский И. В. и др. История России : новое и новейшее время / Под общ. науч. ред. О. А. Яновского. — М.: Эксмо : Наше слово, 2010. — 782 с. — (Подарочные издания. Российская императорская библиотека). — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-41407-9
  • Яновский О. А., Яновская В. В. Три источника о трех историках… // Российские и славянские исследования: Научн. сб. — Минск: БГУ, 2009. — Вып. 4.
  • Яноўскі А. А. Аб распачынанні гістарычнай адукацыі на Беларусі // Гістарычная навука ў Белдзяржуніверсітэце на рубяжы тысячагоддзяў : Матэр. / Рэсп навук.-практ. канф., прысв. 65-годдзю заснавання гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. — Минск: БДУ, 2000.
  • Яноўскі А. А. Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў і БДУ: да пытання аб ролі асобы ў станаўленні адукацыйнай сферы Беларусі // Новейшая история (1991—2006 гг.): государство, общество, личность: Матер. междунар. науч.-практ. конф. — Минск: НАН РБ: Белорус. наука, 2006.
  • Яноўскі А. А. Беларускі перыяд жыцця і дзейнасці У. І. Пічэты (аб увядзенні ў навуковы ужытак звестак з яго «крымінальнай справы») // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. — 2006. — Вып. 1.
  • Яноўскі А. А. Беларускі універсітэт: ад ідэі да ўвасаблення // Выбраныя навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта: у 7 т. — 2001. — Т. 2: Гісторыя. Філалогія. Журналістыка.
  • Яноўскі А. А. Гартаючы архіўныя старонкі (М. М. Нікольскі і У. М. Перцаў на пачатку дзейнасці БДУ) // Вытокі гістарычнай навукі БДУ : Зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэня акадэмікаў М. М. Нікольскага і У. М. Перцава і 70-годдзю гістарычнага факультэта БДУ. — Минск: БДУ, 2005.
  • Яноўскі А. А. Гістарычны факультэт БДУ: позірк на мінулае і сучаснае // Беларускі гістарычны часопіс. — 2000. — № 1.
  • Яноўскі А. А. З гісторыі універсітэцкага гарадка // Вышэйшая школа. — 2001. — № 5.
  • Яноўскі А. А. Захаванне сацыяльнай памяці інтэлігенцыяй БДУ ў першыя гады яго дзейнасці (Да пастаноўкі пытання) // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: Зб. навук. артык., прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. М. Улашчыка. — Мінск: БДУ, 2008.
  • Яноўскі А. А. Зона Аўгустоўскага канала і Беларускі універсітетэт як прыклады інтэлектуальных інфраструктур і камунікацый у Беларусі XIX—XX стагоддзяў // Kanal Augustowski i wspolczesna ekoturystyka : (Августовский канал и современный экотуризм). — Pultusk etc.: Wydawca Akademia humanistyczna im. Aleksandra Gieyztora w Pultusku, 2008.
  • Яноўскі А. А. І прафесар, і кіраўнік: некаторыя радкі з біяграфіі Мікалая Міхайлалавіча Нікольскага // Працы гістарычнага факультэта БДУ. — 2008. — Вып. 3.
  • Яновский О. А. Інтэлігенцыя Беларусі ў фарміраванні адукацыйна-навуковай прасторы 1920-х гг. (некаторыя аспекты пытання) // Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя ўтварэння БССР) : Матэр. міжнар. навук.-практ. канф. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009.
  • Яноўскі А. А. На шляху да Беларускага універсітэта: грамадскія імкненні і палітычныя перашкоды // Polska — Europa — Swiat XX wieku / Pod red. W.Wierzbienca. — Rzeszow, 2005.
  • Яноўскі А. А. Польскія кірункі дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1920—1930 гг. // Czlowiek-Srodowisko-Kultura w polsko-bialoruskim dialogu / Red. naukowa A. Zelenkov, W.Lenart. — Pultusk; Minsk, 2004. — С. 179—188.
  • Яноўскі А. А. Расійскія рэвалюцыі 1917 года ў лёсе Беларусі // Матэрыялы «круглага стала», які адбыўся 19 верасня 2007 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 1.
  • Яноўскі А. А. У пошуках аптымальных методык выкладання (з гісторыі арганізацыі вучэбнага працэсу ў БДУ ў 1920-1930-я годы). // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2006. — № 10.
  • Яноўскі А. А. Фарміраванне кірункаў гістарычных даследаванняў у БДУ на пачатку яго дзейнасці (1920-1930-я гады) // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: Матер. Междунар. науч. конф. — Минск: Беларус. навука, 2008.
  • Яноўскі А. А. Царкоўна-рэлігійныя аспекты дзейнасці ў БДУ (1920-30-я гг.) // Канфесіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць: Зб. матэр. міжнарод. навук.-практ. канф. — Брэст: Выд-ва БрДУ, 2005.
  • Яноўскі А. А. Цікавыя знаходкі французскага даследчыка Фернанда Бокура // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 2.
  • Яноўскі А. А., Зельскі А. Г. Ананій Іванавіч Дзякаў // Веснік БДУ. Сер. 3. — 2000. — № 2.
  • Яноўскі А. А., Зельскі А. Г. Нікіфар Міхайлавіч Бладыка // Веснік БДУ. Сер. 3. — 1999. — № 2.
  • Яноўскі А. А., Зельскі А. Г. Трымацца гістарычнай праўды (да 125-годдзя з дня нараджэння рэктара БДУ У. І. Пічэты) // Российские и славянские исследования. — 2004. — Вып. 1.
  • Яноўскі А. А., Зельскі А. Г. Язэп Пятровіч Каранеўскі // Веснік БДУ. Сер. 3. — 1999. — № 1.
  • Яноўскі А. А., Кошалеў У. С., Фядосік В. А. Гісторыя: ад старажытных часоў да канца XVIII ст. Інтэграваны курс: эксперыментальны вучэбны дапаможнік для 11 класа / Пад рэд. У. С. Кошалева. — Минск, 2004.
  • Яноўскі А. А., Менькоўскі В. І., Блашкоў Ю. А., Брыгадзіна В. В., Літвіноўскі І. А., Сяргеенкава В. В., Аржахоўскі І. В., Пазняк С. В. Гісторыя Расіі і Украіны // Вучэбная праграма для студэнтаў гіст.фак. спец. 1-21 03 01 «Гісторыя». — Ч. 1. — Минск: Выд. цэнтр БДУ, 2005.
  • Яноўскі А. А., Ходзін С. М. Роля і месца крыніцазнаўства ва ўмовах шматузроўневай сістэмы навучання // Вісник Дніпропетровського університету : Історія та археологія. — 2000. — № 8.
  • Яноўскі А. А., Ходзін С. М. Роля крыніцазнаўства ў падрыхтоўцы спецыялістаў гсторыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2000. — № 1.
  • Яноўскі А. А., Ходзін С. М., Шумейка М. Ф. Памяць і слава: Беларускі дзяржаўны універсітэт. 1921—1941. — Минск: Выд. цэнтр БДУ, 2006. — 383 с.
  • Яноўскі А. А., Шупляк П. А. Гістарычны факультэт БДУ ў працэсах нацыянальнага адраджэння (першы вопыт успамінаў і асэнсавання пераломнага моманту) // Российские и славянские исследования: Научн. сб. — Минск: БГУ, 2009. — Вып. 4.
  • Яноўскі А., Яноўская В. На перасячэнні вузлавых пытанняў беларускай гісторыі (да 60-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Уладзіміравіча Карава) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 12.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровыя граматы БДУ (1981, 1985, 1989, 2006), Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі (1994), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001), ВАК Беларусі (2001)
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» Рэспублікі Беларусь (2003).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргеенкава В. В., Ходзін С. М., Лугаўцова С. Л., Темушаў С. М., Кахновіч В. А. Летапісец Беларускага дзяржаўнага універсітэта (да 60-годдзя з дня нараджэння Алега Антонавіча Яноўскага) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 4. — С. 46-50.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]