Аляксандр Іванавіч Лабанаў-Растоўскі (акольнічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Лабанаў-Растоўскі
Дата смерці 26 верасня 1677(1677-09-26)
Бацька Q4264623?
Грамадзянства
Прыналежнасць Рускае царства
Званне акольнічы і ваявода
Бітвы/войны Руска-польская вайна (1654—1667)

Аляксандр Іванавіч Лабанаў-Растоўскі (руск.: Александр Иванович Лобанов-Ростовский) (? — 26 верасня 1677) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Брат І. І. Лабанава-Растоўскага.

У 16501651 гг. ваявода ў Вялікіх Луках. У 16541656 гг. есаул у царскім палку, галава дваран і жыльцоў. У 1655 г. пасланы са Шклова да Бешанковіч разбіць атрад палкоўніка князя К. Лукомского, нанёс яму страты і 27 чэрвеня (7 ліпеня) 1654 г. заняў Лукомль. Гэта дазволіла расійскай арміі, якая знаходзілася пад Віцебскам, працягваць наступленне на захад. У 1656 г. удзельнічаў у прыёме царом паслоў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў Полацку. У 1658 г. прызначаны ваяводам у Тамбоў, у 1659 г. — у Бранск, адкуль рабіў рэйды супраць войск Рэчы Паспалітай. У 1663 г. прызначаны на службу ў Смаленск, у 1668 г. палкавы ваявода ў Сеўску. Пакараны смерцю па невядомай прычыне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў, В. Лабанаў-Растоўскі Аляксандр Іванавіч / Валерый Падзнякоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. – С. 324. — ISBN 985-11-0041-2.