Аляксандр Андрэевіч Данілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1877
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1954(1954-10-10)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, матэматык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксандр Андрэевіч Данілевіч (нар. 1877, в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл. — 10 кастрычніка 1954[1], Вільня) — педагог, матэматык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1896). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губерні.

Восенню 1917 года прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», часопісе «Рунь».

З 1920 года ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы, 100 метраў ад Яна Цеханоўскага.

Да вянка на магіле быў прымацаваны фотаздымак яго вучняў (7-га класа Навагрудскай беларускай гімназіі) з тэкстам:

" Памяць пра Вас як працаўніку на ніве адраджэння культуры нашага народа, нашага духовага правадыра і чалавека, катораму нашы балячкі былі блізкімі, - будзе светлай на гэтым цярністым жыццёвым шляху[2] "

Зноскі

  1. Чэмер А. Наваградская… С. 25.
  2. Подпіс на вянку паставілі Л. Валынец, С. Бар'яш, І. Гацкі, А. Гарошка, М. Гаўрылік, В. Гесь, П. Анішчык, У. Герасімовіч, А. Качан, Я. Курчэйка, Тамара Кур'ян, Таня Лукашык, М. Літвін, Маня Рагулянка, Міша Рагуля, М. Ракач, Ул. Сіўко, Я. Сазановіч, А. Русецкі, П. Тур, Л. Чатырка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]