Аляксандр Людвік Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Людвік Радзівіл
А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
маршалак вялікі літоўскі
май 1637 — 3 сакавіка 1654
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Завіша
6-ы ваявода берасцейскі
1631 — 20 красавіка 1635
Папярэднік Ян Яўстах Тышкевіч
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
11-ы ваявода полацкі
3 сакавіка 1654 — 23 сакавіка 1654
Папярэднік Януш Кішка
Пераемнік Ян Кароль Копаць
15-ы маршалак надворны літоўскі
20 красавіка 1635 — май 1637
Папярэднік Крыштаф Весялоўскі
Пераемнік Казімір Леў Сапега
крайчы вялікі літоўскі
13 ліпеня 1630 — 1631
Папярэднік Мікалай Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Сапега[d]
стольнік вялікі літоўскі
20 лістапада 1626 — 13 ліпеня 1630
Папярэднік Мікалай Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Сапега[d]
войт полацкі[d]
3 сакавіка 1654 — 23 сакавіка 1654
Папярэднік Януш Кішка
староста ўпіцкі[d]
з 30 сакавіка 1643
Папярэднік Ежы Янавіч Друцкі-Горскі

Нараджэнне 4 жніўня 1594(1594-08-04)[1][2][…]
Смерць 23 сакавіка 1654(1654-03-23)[3][2] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[4]
Маці Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх
Жонка Тэкля Ганна з Валовічаў[4][5], Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d][4] і Лукрэцыя Марыя Строцы[d][3][4]
Дзеці ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштаф, Альбрэхт, Юрый, Міхал Казімір, Ян, Ганна Яўхімія, Іаана Катажына, Францішка
ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора
ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[6]. Трымаў Магілёўскае войтаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Людвік Радзівіл. М. Старкман, 1857

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (16321634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).

Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[7].

У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.

Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Prince Aleksandr Ludwik Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Aleksander Ludwik Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 238. — ISBN 978-83-65880-49-9
  4. а б в г Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 201. — ISBN 978-83-65880-89-5
  6. ЭнцВКЛ 2005.
  7. Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]