Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1888(1888-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1966
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1944)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1927)
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (5 (17) ліпеня 1888, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — 16 студзеня 1966, Казань) — літаратурны крытык, літаратуразнавец і тэатразнавец, педагог[1]. Доктар філалагічных навук (1944), прафесар (1927).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Скончыў Сімбірскую духоўную семінарыю (пасведчанне № 377 ад 26 чэрвеня 1909 г.). У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта[2], пасля сканчэння якога за выпускную працу «Руская журналістыка 40-х гадоў XIX стагоддзя ў яе галоўных накірунках» (1912) пад кіраўніцтвам І. Замоціна атрымаў ступень кандыдата і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1915 г. — выкладчык, прыват-дацэнт Варшаўскага (пазней Данскога) ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ[1].

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

У 1929—1931 гг. зазнаў рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і быў вымушаны з’ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры Наркамаце цяжкай прамысловасці СССР  (руск.), пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі, Маскоўскім педагагічным інстытуце  (руск.)[1].

У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў  (руск.)» (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») і асуджаны на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1964 г.) [3].

У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

Памёр і пахаваны ў Казані.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1913 года. Даследаваў метадалогію літаратуразнаўства[1], паэтыку беларускай літаратуры, гісторыю рускай літаратуры.

Працы пра творчасць М. Навікова  (руск.), М. Лермантава, М. Гогаля, І. Тургенева, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнка[1].

Абгрунтаваў думку аб ганаровым месцы беларускай літаратуры сярод іншых еўрапейскіх, высунуў тэарэтычную праблему нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Классификация методов историко-литературной науки, «Працы БДУ», тт. VI—VII, 1925;
  • Проблема «описания» и «объяснения» в науке о лит-ре, «Родной язык в школе», № 11—12, 1926;
  • Поиски объекта (к вопросу об отношении метода социологического к формальному), «Новый мир», № 6, 1926;
  • Паэтыка М. Багдановіча; Коўна, 1926
  • Основные принципы построения белорусской науки о литературе, 1927;
  • Паэмы Янкі Купалы, Мінск, 1927;
  • Современный белорусский театр (21-26 год), 1927;
  • Aufbau der Literaturwissenschaft, «Jahrbuch fur Philologie», Bd. III, Voznesensky A., Die Methodologie der russischen Literaturforschung in den Jahren 1910—1925, Ztschr. fur slaw. Philologie. B. IV, 1927.
  • У истоков художественной прозы Якуба Коласа, 1928-29;
  • Второй Белорусский государственный театр, 1929;
  • Перспективы современного белорусского театра, 1930

Зноскі

  1. а б в г д е Вознесенский Александр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. Cписок студентов Императорскаго Варшавскаго университета на 1912—1913 академический год. Варшава, 1913. С. 54
  3. Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч // Інтэрнэт-праект «Адкрыты спіс»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]