Аляксандр Слушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Ваявода троцкі
ліпень 1642 — ліпень 1647
Папярэднік Пётр Пац
Пераемнік Мікалай Абрамовіч
13-ы Ваявода новагародскі
1638 — 1642
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Жыгімонт Кароль Радзівіл
10-ы Ваявода менскі
2 сакавіка 1633 — 1638
Папярэднік Бальтазар Стравінскі
Пераемнік Мікалай Сапега

Нараджэнне каля 1580
Смерць ліпень 1647
Месца пахавання
Род Слушкі
Бацька Мікалай Слушка
Маці Гальшка Кунцэвіч
Жонка Соф'я Канстанцыя Зяновіч
Дзеці

Альжбета, Багдан Уладзіслаў, Яўстах Адам,

Багуслаў Юрый, Жыгімонт Адам
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

12 лістапада 1618 прызначаны кашталянам менскім «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 жамойцкім кашталянам «па смерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 менскім ваяводам «па смерці Балтазара Стравінскага», у 1638 годзе новагародскім ваяводам, з ліпеня 1642 года троцкім ваяводам «па смерці Паца».

Таксама быў каралеўскім дваранінам, староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі з 1635 года. Маршалак у літоўскім Трыбунала 1631. Быў камісарам па аплаце войска, дэпутатам на літоўскі фіскальны трыбунал у 1633.

Быў выхаваны кальвіністам, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. З'яўляўся значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, а потым мураваны касцёл і абноўлены касцёльныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Мікалая Слушкі, старосты крычаўскага, брат вендэнскага ваяводы Крыштафа Слушкі.

Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф'яй Канстанцыяй, удаве Станіслава Кішкі. Меў дачку Альжбету, якая была ў першым шлюбе за надворным каронным маршалкам Адамам Казаноўскім, а другім за каронным падканцлерам Геранімам Радзяёўскім, і сыноў Багдана Уладзіслава, двараніна каралевіча Уладзіслава, памёршага ў пятнаццаць гадоў (у 1630), Яўстаха Адама, Багуслава Юрыя і Жыгімонта Адама.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]