Аляксандр Сяргеевіч Патупа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Патупа
Дата нараджэння 21 сакавіка 1945(1945-03-21)
Месца нараджэння Севастопаль, Расія
Дата смерці 1 чэрвеня 2009(2009-06-01) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, эканаміст, праваабаронец, вучоны-ядзершчык, палітык, пісьменнік навуковай фантастыкі, бізнесмен, філосаф
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Сайт potupa.iatp.by

Аляксандр Сяргеевіч Патупа (21 сакавіка 1945, Севастопаль, РСФСР — 1 чэрвеня 2009) — фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жыў і вучыўся ў г. Ейску Краснадарскага края. Кандыдат у майстры спорту па шахматах. У Мінску з 1961 г.

Скончыў фізічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (кафедра квантавай тэорыі, 1967). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (тэарэтычная фізіка, 1970). Каля 50 публікацый і 30 выступаў на міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх канферэнцыях у вобласці квантавай тэорыі, фізікі высокіх энергій, касмалогіі, электрадынамікі. Даследчая праца ў Інстытуце фізікі АН БССР, Белдзяржуніверсітэце. З 1992 г. дырэктар Цэнтра даследаванняў будучыні (прагнастычныя і сацыялагічныя даследаванні). Больш 15 комплексных рэпрэзентатыўных і экспертных сацыялагічных апытанняў. Больш 100 публікацый у зборніках і перыёдыцы і 60 выступаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях па праблемах прагназавання, сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, правы.

Доктар філасофіі (стратэгічнае прагназаванне і інфармацыйныя тэхналогіі, 1995), прафесар, сапраўдны член IAIPT(Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій), IALBA (Міжнароднай акадэміі лідараў бізнесу і адміністрацыі), NYAS (Нью-ёркскай акадэміі навук), IIS (Міжнароднага інстытута сацыялогіі), WFS (Міжнароднага грамадства «Свет будучыні»), AAAS (Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі), NGS (Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША), член Савета РАТТ (Беларускай асацыяцыі Фабрыкаў Думкі).

Навуковыя, навукова-папулярныя і навукова-мастацкія кнігі (фізіка элементарных часціц, касмалогія, гісторыя навукі, прагностыка): «Бег за бесконечностью» (1977, сер. «Еўрыка», пер. у Балгарыі, Венгрыі), «Контакт, или Несколько мыслей и диалогов, подслушанных долгим зимним вечером XXI века» (1990), «Открытие Вселенной — прошлое, настоящее, будущее» (1991), тры ротапрынтных выданні Інстытута фізікі АН БССР (1968—1971).

Мастацкія кнігі: «Фантакрим-CCI»(1989), «Ловушка в цейтноте»(1990), «Нечто невообразимое» (1992), два мікравыданні (1989); публікацыі ў літаратурных часопісах і зборніках. Член IPC (Міжнароднага ПЭН-Клуба).

Публіцыстычная дзейнасць: больш 300 артыкулаў у газетах і часопісах; член BAJ (Беларускай асацыяцыі журналістаў).

Выкладчыцкая дзейнасць: курсы статыстычнай фізікі, фізікі высокіх энергій, фізікі атамнага ядра, квантавай хіміі і хімічнай кінетыкі, вышэйшай матэматыкі, гісторыі прадпрымальніцтва, адмысловыя лекцыі на міжнародных школах маладых вучоных.

Выдавецкая дзейнасць (1989—1996): арганізатар і генеральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эридан», найстарэйшага прыватнага выдавецтва Беларусі, які выпускае кнігі (больш 26 млн экз.), газеты, часопісы. ВПК «Эридан» першай у РБ узнагароджана «Факелам Бірмінгема» ў 1995 г.

Грамадская дзейнасць: старшыня Назіральнага камітэта Беларускай Праваабарончай Канвенцыі і Назіральнага Сойма «Хельсінкі-CCI», прэзідэнт Беларускага Саюза прадпрымальнікаў (2001—2007), Ганаровы Старшыня БСП (2008), віцэ-старшыня Беларускай Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, (2001—2007) член Савета Беларускай Еўра-Атлантычнай Асацыяцыі; праца па фарміраванні палітыка-прававой прасторы рыначных рэформ, стратэгіі глабальнай і еўрапейскай інтэграцыі, эвалюцыі 3-га сектары, праваабарончая дзейнасць. У партыях ніколі не знаходзіўся.

Медалі: International Man of the Year (1997-98, Cambridge), Outstanding People of the 20th Century (1999, Cambridge), За высокія дасягненні ў навуцы (2004, IAIT, Мінск), За высокія дасягненні ў навуцы (залатая, 2005, IAIT, Мінск)

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка, Патупа Любоў Нілаўна, 1955 г.н., менеджар; дачка, Алена, 1975 г.н., юрыст, МBА, Інтэрнэт-«Оскар»-2005 Golden Link Award; сын, Андрэй, 1976 г.н., юрыст, журналіст; унук, Антон, 2002 г.р.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]