Аляксей I Вялікі Камнін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей I Вялікі Камнін
імператар трапезундскі[d]
25 красавіка 1204 — 1 лютага 1222
Пераемнік Андронік I Гід[d]

Нараджэнне каля 1182[1]
Смерць 1 лютага 1222[1]
Род Вялікія Камніны
Бацька Мануіл Камнін[d]
Маці Русудан[d]
Жонка мерк. Феадора Аксухіна[d][2]
Дзеці Мануіл I Вялікі Камнін, Іаан I Аксух Вялікі Камнін[d][3] і N Камніна[d][3]
Дзейнасць суверэн

Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч. Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Сын севастакратара Мануіла Камніна і ўнук візантыйскага імператара Андроніка I. Пасля гібелі бацькі і дзеда ў выніку перавароту 1185 года ў Канстанцінопалі, малалетняга Аляксея і яго брата Давіда таемна вывезлі ў Грузію да цёткі, царыцы Тамары.

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1203 годзе ў выгнаннікаў з’явілася магчымасць вярнуць імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве Аляксей абвешчаны імператарам.

Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войск нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксей вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі сталец і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.

У значнай ступені таму, а таксама праз палітычны саюз з Грузіяй, даволі слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя на працягу двух з паловай стагоддзяў здолела захоўваць уласную дзяржаўнасць.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе меркавана з Феадорай Аксухінай, дачкой Іаана Камніна, прадстаўніка арыстакратычнага візантыйскага роду

Зноскі

  1. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/a/alejo_i_comneno.htm
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]