Аляксей Аляксандравіч Коўтун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Коўтун
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Коўтун
Нарадзіўся 5 лютага 1995(1995-02-05)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ісландыя Кеблавік
Маладзёжныя клубы
2008—2012 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013—2015 Украіна Металіст (Харкаў) 1 (0)
2015—2017 Украіна Палтава 69 (2)
2018 Беларусь Мінск 5 (0)
2018—2019 Украіна Карпаты (Львоў) 22 (0)
2020 Беларусь Рух (Брэст) 17 (1)
2021 Украіна Мынай 4 (0)
2021 Украіна Дзясна 4 (0)
2023— Ісландыя Кеблавік
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Украіна Украіна (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018

Аляксей Коўтун (нар. 5 лютага 1995, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца ісландскага клуба «Кеблавік».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кіеўскага «Дынама». У складзе кіяўлян чатыры сезоны правёў у дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе. Па выніках чэмпіянату 2011/12 прызнаваўся найлепшым абаронцам турніру U-17[2]. Пасля завяршэння навучання палову сезона гуляў за кіяўлян у першым у гісторыі чэмпіянаце Украіны сярод 19-гадовых, пасля чаго перайшоў у харкаўскі «Металіст»[3]. Наступныя два гады гуляў у моладзевай камандзе харкаўчан.

У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 сакавіка 2015 года ў гасцявым матчы супраць кіеўскага «Дынама». У гэтай гульні, акрамя Коўтуна, за асноўную каманду «Металіста» дэбютаваў яшчэ шэраг іграком, што стала магчымым дзякуючы байкоту лідарамі каманды старту вясновай часткі чэмпіянату Украіны з-за невыканання клубам кантрактных абавязацельстваў перад імі[4].

У канцы жніўня 2015 года перайшоў у «Палтаву», у складзе якой дэбютаваў 30 жніўня ў выязным матчы супраць «Дынама-2», выйшаўшы на замену ў другім тайме. За палтаўскую каманду адгуляў 2,5 сезоны ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[5]. Правёў у Вышэйшай лізе 5 матчаў, пасля выбыў з-за траўмы, а ў чэрвені 2018 года па сямейных абставінах пакінуў «Мінск»[6].

У ліпені 2018 года стаў іграком львоўскіх «Карпат»[7], дзе часцей гуляў у стартавым складзе, але часам заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2020 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Рухам»[8]. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рухам»[9].

У студзені 2021 года папоўніў склад «Мыная»[10], гуляў там да ліпеня 2021 года. У верасні 2021 года стаў іграком чарнігаўскай «Дзясны», пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2022 года.

У красавіку 2023 года далучыўся да ісландскага «Кеблавіка».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны (да 20 гадоў) трапіў на моладзевы чэмпіянат свету ў Новай Зеландыі, аднак на полі не з’яўляўся, застаючыся на лаўцы запасных.

Зноскі

  1. Oleksiy Kovtun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вища ліга (U-17). Фіаско динамівців, тріумф – гірників (укр.). ФФУ (7 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  3. Молодой защитник «Динамо» продолжит карьеру в «Металлисте» (руск.). Динамомания (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  4. Игроки «Металлиста»: Не сможем играть, пока не выплатят долги (руск.). Sport.ua (27 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  5. "Минск" подписал контракт с украинским защитником Ковтуном (руск.). football.by (22 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  6. Украинский защитник Ковтун покинул "Минск" (руск.). football.by (5 чэрвеня 2018). Праверана 5 чэрвеня 2018.
  7. Карпаты подписали Ковтуна (руск.). http://football.ua+(6 чэрвеня 2018). Праверана 17 ліпеня 2018.
  8. "Рух" подписал контракт с украинским защитником Ковтуном (руск.). football.by (8 сакавіка 2020). Праверана 14 сакавіка 2020.
  9. Ковтун покинул "Рух" (руск.). football.by (31 снежня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  10. Футбол. Автор первого гола в высшелиговой истории "Руха" Алексей Ковтун стал одноклубником Артема Милевского (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 25 студзеня 2021.