Амар аль-Башыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амар Хасан Ахмед аль-Башыр
араб. عمر حسن أحمد البشير‎‎
Сцяг3-і прэзідэнт Судана
16 кастрычніка 1993 — 11 красавіка 2019
Папярэднік пасада адноўлена
Ахмед Алі аль-Міграні
Пераемнік Авад бэн Ауф
Сцяг Старшыня Савета камандавання рэвалюцыі нацыянальнага выратавання Судана
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Міністр абароны Судана
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993

Нараджэнне 1 студзеня 1944(1944-01-01)[1] (80 гадоў)
Жонка Фаціма Халід
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Гады службы 19662010
Прыналежнасць  Судан
Род войскаў паветрана-дэсантныя войскі[d]
Званне палкоўнік[2]
Камандаваў Узброеныя сілы Судана
Бітвы
Узнагароды
Order of the Republic of Serbia
Сайт albashir.sd (ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амар Хасан Ахмед аль-Башыр (араб. عمر حسن أحمد البشير‎‎; 1 студзеня 1944) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Судана (1993—2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ветэран араба-ізраільскай вайны 1973 года.

Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1989 годзе. За гады праўлення аль-Башыра Судан падвергнуўся ісламізацыі дзяржапарату і ператварыўся ў краіну-ізгоя, бо некаторы час хавала Усаму бін Ладэна (1991—1996) і была абвінавачаная ў этнічных чыстках у правінцыі Дарфур.

Амар аль-Башыр рэгулярна фігураваў у спісах самых жорсткіх дыктатараў свету[3]. 21 ліпеня 2008 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт яго па абвінавачванні ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры ахвярамі якога сталі сотні тысяч чалавек. Такім чынам аль-Башыр стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, супраць якога было вылучана абвінавачанне органам міжнароднай юстыцыі.

У 2011 годзе Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць ад Судана.

З снежня 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны. У лютым 2019 г. аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[4].

11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў Амара аль-Башыра, што кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[5].

Як заявілі часовыя ваенныя ўлады краіны, аль-Башыр не будзе выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, але паўстане перад судом на радзіме[6].

Зноскі