Амары II Іерусалімскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амары II Іерусалімскі
Amalric of Lusignan
Сцяг Кароль Іерусаліма
1197 — 1205
(пад імем Амары II)
Папярэднік Ізабела Іерусалімская і Генры II Шампанскі
Пераемнік Марыя дзі Манферат
Сцяг Кароль Кіпра
1194 — 1205
(пад імем Амары I)
Каранацыя 22 верасня 1197
Папярэднік Гі дэ Лузіньян
Пераемнік Гуга I

Нараджэнне 1152
Смерць 1 красавіка 1205[1][2]
Месца пахавання
Род Лузіньяны
Бацька Гуга VIII дэ Лузіньян[d]
Маці Бургонь дэ Ранкон[d]
Жонка каля Ізабэла Іерусалімская[d][3][4] і Эшыва Ібелін[d]
Дзеці Бургонь дэ Лузіньян[d], Гі дэ Лузіньян[d], Жан дэ Лузіньян[d], Аліса дэ Лузіньян[d], Элаіза дэ Лузіньян[d], Гуга I[d], Сібіла дэ Лузіньян[d], Амары дэ Лузіньян[d] і Мелісенда дэ Лузіньян[d]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амары II дэ Лузіньян (1145 — 1 красавіка 1205, Акра) — сеньёр Кіпра (з 1194) і першы кароль Кіпрскага каралеўства (Амары I) з 1195 года[5], кароль Іерусаліма з 1197 года, сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон, старэйшы брат Гі дэ Лузіньяна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Род Лузіньянаў удзельнічаў у шматлікіх крыжовых паходах. Пасля выгнання з Пуату сваім сюзерэнам — Рычардам Львінае Сэрца — за забойства Патрыка, графа Солсберы, Амары і Гі адправіліся ў Палесціну. Амары прыбыў туды прыкладна ў 1174 годзе; Гі, верагодна, пазней. Амары ажаніўся з Эшывай, дачкой Балдуіна Ібеліна. Затым ён стаў служыць у Агнэс дэ Куртэнэ, жонцы Рэно Гранье, сеньёра Сідона, і маці Балдуіна IV Іерусалімскага. Напісаныя з відавочнай прыхільнасцю да Ібелінаў «Хронікі Эрноўла» пазней сцвярджалі, што Амары быў палюбоўнікам Агнэс, але больш верагодна, што Агнэс і Балдуін IV імкнуліся вывесці яго з-пад палітычнага ўплыву сям’і яго жонкі. Неўзабаве пасля 22 красавіка 1179 года ён быў прызначаны канетаблем Іерусаліма. Гі ў 1180 годзе ажаніўся з аўдавелай Сібілай Іерусалімскай, і, такім чынам, атрымаў правы на іерусалімскі прастол.

Амары быў сярод тых, хто разам з яго братам патрапіў у палон да сарацынаў пасля разгрому ў бітве пры Хатыне ў 1187 годзе. У 1194 годзе, пасля смерці Гі, ён стаў каралём Кіпра пад імем Амары I. Аднак тут была юрыдычная тонкасць: тытул Гі быў «кароль з Кіпра», Амары ж жадаў быць «каралём Кіпрскім». У кастрычніку 1195 годзе імператар Генрых VI падаў яму гэты тытул. Каранацыя адбылася ў Нікасіі 22 верасня 1197 года.

У кастрычніку 1197 года памерла жонка Амары — Эшыва. Амары ажаніўся з Ізабелай Іерусалімскай — дачкой Амары I Іерусалімскага ад другога шлюбу, якая мела правы на іерусалімскі трон, у выніку чаго Амары стаў каралём Іерусаліма. Каранацыя адбылася ў Акры ў студзені 1198 года.

У 1198 годзе ён здолеў скласці пяцігадовае перамір’е з мусульманамі, скарыстаўшыся барацьбой паміж братамі і сынамі Саладзіна за яго спадчыну. Перамір’е парушалася набегамі з абодвух бакоў, але ў 1204 годзе было падоўжана яшчэ на шэсць гадоў.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Амары сканаў у Акры 1 красавіка 1205 года. Паводле адной версіі ён памёр ад дызентэрыі, паводле іншай — быў атручаны. Памёр Амары адразу пасля свайго сына — таксама Амары — і ўсяго за чатыры дні да смерці сваёй жонкі. Пахаваны ў саборы Святой Сафіі ў Нікасіі.

Спадчына і спадчыннікі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Амары Кіпрскае каралеўства перайшло да яго сына Гуга I ад першай жонкі, а Іерусалімскае каралеўства — Марыі Іерусалімскай, дачцэ Ізабелы ад яе папярэдняга шлюбу з Конрадам Манферацкім.

Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

1-я жонка: з да 29 кастрычніка 1175 Эшыва Ібелін (пам. каля 1196/1197), дачка Балдуіна Ібеліна і яго першай жонкі Рышыльды дэ Бетсан. У іх было шасцёра дзяцей:

  1. Бургонь (1176/1180 — каля 1210); муж: Гацье дэ Манбельяр (загінуў 20 ліпеня 1212 года ў бітве пры Саталіі), ад якога мела дзяцей.
  2. Гі (1197—1205)
  3. Жан (1197—1205)
  4. Гуга I (каля 1194—1218), кароль Кіпра
  5. Элаіза (каля 1190—1216/1219); муж: з 1205 года Эд дэ Дам'ер-сюр-Салон (пам. пасля 1210), сеньёр дэ Шаржэ-ле-Грэ (разв. 1210); 2-і муж: Раймунд Рупен (пам. 1222), князь Антыёхіі
  6. Аліса дэ Лузіньян (1197—1205)

2-я жонка: са студзеня 1198 (Акра) Ізабела (1172 — каля 1206), каралева Іерусаліма, дачка Амары I, караля Іерусаліма (4-ы муж). У іх было трое дзяцей:

  1. Сібіла (1198—1230); муж: з 1210/1211 Левон II (1150—1219), цар Кілікійскай Арменіі
  2. Амары (каля 1201—1205)
  3. Мелісенда (пасля 1201 — пасля 1249); муж: з 1/10 студзеня 1218 Баэмунд IV (1171—1233), князь Антыёхіі

Зноскі

  1. Amalric II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Amalric II de Lusignan, King of Jerusalem and Cyprus // The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Амори // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 139.
  5. KINGS of CYPRUS 1196-1267 (LUSIGNAN) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 лістапада 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]