Амасія (цар іўдзейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амасія
стар.-яўр.: 𐤀𐤌𐤑𐤉𐤄𐤅
Нараджэнне 822 да н.э.
Смерць 767 да н.э.
Род дом Давіда[d]
Бацька Іаяс, цар іудзейскі[1]
Маці Joaddan[d]
Жонка Jecoliah[d]
Дзеці Озія, цар іудзейскі[2]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цар Амасія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Амасія (іўр.: אֲמַצְיָה «падмацаваны Богам», грэч. αμασιας; лац.: Amasias) — дзявяты цар Іўдзейскага царства, сын Іаяса і Іегаадань з Іерусаліма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў панаваць, калі яму было 25 гадоў, гады яго валадарства — з 797 па 767 да н.э., з 796 па 792 ён быў суправіцелем разам са сваім бацькам.

У пачатку свайго панавання Амасія пакараў смерцю забойцаў свайго бацькі, але іх нашчадкі не былі асуджаны згодна з законам Майсея. У гэты ж час цар наняў 100 000 воінаў для барацьбы з ізраільскім царствам, але з-за засцярог прарока супраць братазабойчай вайны распусціў войска. Пасля гэтага войска цара атрымала рашучаю перамогу над Едомам, з якога Амасія вынес і паставіў едомскіх ідалаў у Храме і пачаў ім пакланяцца.

У новай вайне з Ізраільскім царствам сілы Іўдзеі былі разгромлены, а сам Амасія трапіў у палон да цара Іаяса. Войска Іаяса пераможна ўвайшло ў Іерусалім, былі захоплены царскія багацці і разбурана сцяна горада. Пакуль Амасія знаходзіўся ў няволі, у Іерусаліме панаваў яго сын Озія. Пасля смерці Іаяса Амасія вярнуўся дадому, дзе неўзабаве супраць яго была складзена змова. Цар у пошуках выратавання збег у Лахіш, але там ён быў забіты. Яго цела прывезлі ў Іерусалім, дзе пахавалі ў царскіх могілках.

Зноскі