Амфіпрастыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм Нікі Аптэрас

Амфіпрастыль (стар.-грэч.: ἀμφιπροστῦλος: ἀμφι- — прыстаўка са значэннем дваістасці, προ- — наперадзе, στῦλος — калона) — тып старажытнагрэчаскага храма ў антах, на абодвух фасадах якога (пярэднім і заднім) знаходзіцца па чатыры калоны ў адзін рад (ордар). Інакш завецца падвойным прастылем.

Схема амфіпрастыля

Амфіпрастыль — храм з двухбаковай арыентацыяй. Гэты тып храма ўжываўся нячаста. Найбольш знакаміты з такога тыпу храмаў — храм Нікі Аптэрас на Афінскім Акропалі. У Ансамблі Афінскага Акропаля двухбаковая арыентацыя храма Нікі гуляе важную ролю для арганізацыі агульнай кампазіцыі.

Паняцце ўвёў Вітрувій, які вызначыў тыпалогію старажытнагрэчаскіх храмаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]