Анамніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парафілетычная група жывёл
Назва
Анамніі
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Бацькоўскі таксон
Падтып Пазваночныя (Vertebrata)
Прадстаўнікі
Гл. тэкст
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «анамнія»Анамніі у Вікіслоўніку

Анамніі (Anamnia) — ніжэйшыя пазваночныя (у т.л. кругларотыя, рыбы, земнаводныя), звязаныя ў сваім існаванні з водным асяроддзем на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях.

У адрозненне ад амніёт у іх у працэсе эмбрыягенезу не ўзнікае зародкавай абалонкі — амніёна. Зародак анамній, прарываючы на пэўных стадыях яйкавыя абалонкі, выходзіць у ваду, дзе развіваецца за кошт пажыўных рэчываў жаўтка і дыхае з дапамогай жабраў. У дарослых анамній цела пакрыта слізістай скурай, пранікальнай для вады, якая ўдзельнічае ў водна-салявым абмене. Характэрна слаба выяўленая дыферэнцыяцыя аддзелаў і менш трывалае, чым у амніёт, прычляненне да восевага шкілета парных канечнасцей.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Апладненне ў большасці анамній вонкавае, у храсткавых рыб і часткі амфібій з’яўляецца ўнутранае апладненне. Яйкі акружаныя студзяністай абалонкай, якая забяспечвае захаванне формы яйка ў вадзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Анамнии // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)